У жні­ва вы­хад­ных ня­ма

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Рані­ца су­б­о­ты. На небе – ні аб­ла­чын­кі, а слу­пок тэр­мо­мет­ра няў­моль­на паў­зе ўверх. Добра, хо­ць вет­рык ра­туе ад спё­кі.

– Для ўбор­кі та­кое на­двор’е – тое, што трэ‑ ба, – рас­каз­вае ды­р­эк­тар РУП «Астра­вец­кі саў­гас «Па­доль­скі» Дзяніс Ва­лер’евіч Кірпа. – Віль­гот­на­сць на­ма­ло­ча­на­га збож­жа ва­га­ец­ца ў ме­жах 12‑14% – яго дастат­ко­ва ад­зін раз пра­г­на­ць на су­шыл­цы і ачы­с­ці­ць. Эка­но­мія ві­да­воч­ная.

Агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі дзе­ся­ці кам­бай­наў за дзень у гас­па­дар­цы ўбіра­ец­ца ка­ля 100 гек­та­раў. Хле­ба­ро­бы ўжо цал­кам убралі азі­мыя пшані­цу і тры­ціка­ле, якія далі на круг крыху больш чым па 19 цэнт­не­раў.

– Ура­джай сё­ле­та не са­мы леп­шы: дзе‑ нід­зе па­се­вы пад­палі­ла, – рас­каз­вае ды­р­эк‑ тар. – Але жаліц­ца і кі­ва­ць на на­двор’е не вар­та. Га­лоў­нае – у мак­сі­маль­на ка­рот­кія тэр­мі­ны ўбра­ць тое, што саспе­ла, вы­ка­на­ць дзярж­за­каз і па­кі­ну­ць збож­жа на кам­бікорм. Ад­на­ча­со­ва на­рых­тоў­ва­ем кар­мы. Спад­зяю‑ ся, яш­чэ за­клад­зём дз­ве ся­наж­ныя тран­ш­эі і на­рых­ту­ем у стр­эйч‑плён­ку ка­ля 1,5 ты­сячы тра­вяні­стых кар­моў. Ужо рых­ту­ем гле­бу пад сяў­бу рап­су.

З кож­на­га аб­ма­ло­ча­на­га гек­та­ра ў саў­га­се збі­ра­ю­ць ка­ля 20 цэнт­не­раў.

– Дзе­ся­ць га­доў пра­цую на кам­байне, але та­ко­га сла­ба­га ўра­джаю не пры­пом­ню, – га­во­ры­ць кам­бай­нер Дз­міт­рый Шэ­ша. – Най­больш за­пом­ніла­ся жніво 2015‑га, калі на­ма­ла­ціў амаль дз­ве ты­сячы тон збож­жа. Сё­ле­та ў нас ніх­то на­ват ты­сячы не збярэ.

Да раз­мо­вы да­лу­ча­ец­ца яго ка­ле­га Аляк‑ сандр Шо­стак:

– Цэ­лы дзень пра­цу­ем, а ў вы­ніку ка­ля 30 тон за дзень на­ма­лоч­ва­ем. У леп­шыя га­ды за сот­ню ма­ла­цілі… Але год на год не прых­од­зіц­ца.

Як і хле­ба­ро­бы, без вы­хад­ных пра­цу­ю­ць ра­бот­нікі кух­ні.

– Тр­э­ба хлоп­цаў смач­на і сыт­на кар­мі­ць, каб ура­джай добра ўбіралі. Абе­ды і пад­вя­чор­кі пры­возім у по­ле, – рас­каз­вае раз­дат­чы­ца Ала Кры­віц­кая, налі­ва­ю­чы чар­го­вую пор­цыю ха­лад­ніку.

Ме­хані­за­та­ры ху­цень­ка па­а­бе­далі і скіра­валі­ся да сваіх кам­бай­наў. Хвілі­на‑дз­ве – і ма­гут­ная жніў­ная пес­ня зноў паліла­ся над на­ва­кол­лем.

– У 7 рані­цы хлоп­цы ўжо ў май­ст­эр­нях: рых­ту­ю­ць кам­бай­ны, за­праў­ля­юц­ца – іў по­ле. Шчы­ру­ю­ць да 9 гад­зін ве­ча­ра – даў­ж­эй пра­ца­ва­ць не да­з­ва­ля­ю­ць ро­сы. Ніх­то не скард­зіц­ца, ме­хані­за­та­ры ра­зу­ме­ю­ць: тр­э­ба як ма­га хут­ч­эй за­вяр­шы­ць убор­ку, – га­во­ры­ць Дзяніс Кірпа. – Я ўзна­чаль­ваю гас­па­дар­ку толь­кі тры ме­ся­цы. Праб­лем, ка­нешне, шмат. Ра­дуе, што люд­зі тут шчы­рыя, ця­гавітыя. Раз‑ ам, спад­зя­ю­ся, у нас усё ат­ры­ма­ец­ца.

Кам­бай­нер Іван Аў­гуль спраў­ля­ец­ца без па­моч­ніка Яў­ген Кры­віц­кі не пер­шы год пра­цуе кам­бай­не­рам. Сё­ле­та ра­зам з рап­сам ме­хані­за­тар на­ма­ла­ціў ка­ля паўты­сячы тон.

Пад­час абед­зен­на­га пе­ра­пын­ку та­ту Дз­міт­рыя Шэ­шу і дзя­ду­лю Мі­хаі­ла Ко­зе­ла пад­т­рым­лі­вае сын і ўнук Ар­цём

На кам­байне КЗС-1218 Аляк­сандр Шо­стак пра­цуе вось­мы се­зон

За­гад­чы­ца зер­не­скла­да Галі­на Ян­кой­ць

Па­моч­нік бры­гад­зі­ра Ма­рыя Ась­мін­кі­на ад­каз­ная за ўбор­ку

Хле­ба­ро­баў кор­мі­ць раз­дат­чы­ца Ала Кры­віц­кая

Для па­моч­ніка кам­бай­не­ра Дз­міт­рыя Род­зя сё­лет­няе жніво – пер­шае, і, спад­зя­ец­ца ён, не апош­няе

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.