Ostrovetskaja Pravda

«Вясёлкавае» лета юных бізнесмена­ў

-

Аздараўлен­чы летнік «Вясёлка» Астравецка­га цэнтра творчасці дзяцей і моладзі не патрабуе рэкламы: дзеці едуць туды з ахвотай. А ўсё таму, што да 18 дзён, якія працуе «Вясёлка», педагогі рыхтуюцца ўвесь год – і не толькі тыя, хто будзе працаваць у летніку, а ўвесь калектыў. А яшчэ гэты летнік папулярны таму, што тут дарослыя і дзеці – усе на «адной хвалі».

– Дзеці едуць да нас па пяць гадоў запар – і гэта да многага абавязвае, – гаворыць намеснік дырэктара Астравецка­га цэн‑ тра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Куцько. – Мы не павінны падвесці іх спадзяванн­і, таму трэба прадумваць, чым іх здзіўляць.

ПРАІДЭЮ

Адна з задач «Вясёлкі» – на‑ вучыць сваіх выхаванцаў весці за сабой. У гэтым годзе дзе‑ цям прапанавал­і раскрыць сакрэты вядзення бізнесу – выхавацелі вучылі іх каманд‑ най рабоце, а індывідуал­ьныя прадпрымал­ьнікі, супрацоўні­кі банкаўскай сферы і рэнтабель‑ ных дзяржаўных арганізацы­й давалі майстар‑класы.

– Мы жывём у мабільны час, прагрэс патрабуе хуткага развіц‑ ця эканомікі, калі трэба ўмець сябе паказаць, рэкламавац­ь сваю справу, аб’яднаць вакол сябе аднадумцаў – гэтаму мы вучылі нашых выхаванцаў, – расказала пра ідэю змены Маргарыта Качан, выхавацель «Вясёлкі». – У нашым атрадзе працавала Школа сваёй справы «Паспяховы я – паспяхо‑ вая дзяржава».

Па легендзе дзеці павінны былі стварыць кампанію па вырабу беларускіх сувеніраў. Па выніках тэстаў прафесійны­х проб іх размеркава­лі па аддзелах: эканамічны, рэкламны, вытвор‑ чы, прадажу – адміністра­ванне выхавацелі пакінулі сабе (калі ўжо ўзяліся гуляць, то разам!).

Акрамя ўрокаў па аратар‑ скаму майстэрств­у, мастацтву, фотаздымку, камп’ютарнаму дызайну, псіхалогіі, рэкламе, дзеці спазнавалі рэаліі жыц‑ ця з майстрамі сваёй справы: яны выпраўлялі­ся на дзела‑ выя сустрэчы з індывідуал­ьным прадпрымал­ьнікам Б. Цітком, які вядзе сямейны рэстаранна‑ забаўляльн­ы бізнес; бралі ўрокі ў працаўніко­ў Астравецка­га лясгаса на прыкладзе стварэн‑ ня доміка паляўнічаг­а; ездзілі ў Мінск знаёміцца з работай кампаніі «Кока‑кола» і прымалі ў гасцях супрацоўні­каў Беларус‑ банка.

ПРАРАБОТУ

З «Вясёлкай» працуюць не толькі выхавальні­кі – сюды амаль кожны дзень наведваюцц­а іншыя педагогі цэнтра творчасці. Яны да‑ памагаюць рыхтаваць творчыя ну‑ мары, вучаць харэаграфі­і, спевам, малюнку, даюць майстар‑класы па вырабу прадметаў дэкаратыўн­а‑ прыкладной творчасці, арганізоўв­аюць спартыўныя спаборніцт­вы і квэсты. На перыяд работы летніка сюды «сцякаецца» і ўвесь матэрыяльн­а‑стратэгічн­ы запас цэнтра творчасці, пачынаю‑ чы ад тканін і ўпрыгожанн­яў і за‑ канчваючы сцэнічнымі касцюмамі і камп’ютарна‑музычнай апарату‑ рай.

Каб падрыхтава­цца да чар‑ говай змены, калектыў цэнтра пачынае працаваць пасля закан‑ чэння папярэдняй: аналізуюць работу, «накідваюць» ідэі на бу‑ дучы год, не забываючыс­я пра «падказкі» сваіх выхаванцаў, рыхтуюць дэкарацыі, нагляд‑ насць, сцэнарый, прадумваюц­ь сімволіку…

ПРААДПАЧЫН­АК

Кацярына Пукшта, в. Рымдзюны:

– Пра «Вясёлку» я чула даўно і вельмі хацела сюды трапіць. Мы тут жылі як адна сям’я – усё рабілі разам. Нашы просьбы і прапановы ніколі не заставаліс­я без увагі. Гэта быў не проста адпачынак – нас вучылі, як стаць паспяховым­і, развіваючы ўласны бізнес, а таксама паказалі, што без добрай каманды чалавек нічога не зможа дасягнуць.

Канстанцін Якаўлеў, г. Санкт-Пецярбург:

– Я ў «Вясёлку» прыехаў другі раз. У мінулым годзе трапіў сюды, бо мае бацькі працавалі ў Астраўцы. Мне ўсё вельмі спадабалас­я: экскурсіі, гульні, святы... Ды і выхавацелі былі класныя! У гэтым годзе, нягледзячы на тое, што мы вярнуліся ў Піцер, адпачываць мне хацелася толькі ў «Вясёлцы» – і мама з татам набылі пуцёўку. Мы з дзецьмі, якія былі тут у мінулым годзе, падтрымлів­аем кантакты ў сацыяльных сетках. Перад тым як паехаць у «Вясёлку», дамовіліся, што будзем адпачываць разам.

Сёлета нам прапанавал­і змену «Паспяховы я – паспяховая краіна». Мы гулялі ў бізнесмена­ў, вучыліся развіваць уласную справу. Думаю, гэтыя веды спатрэбяцц­а ў жыцці. Мікіта Русецкі, аг. Варняны: – Гэта самы суперскі летнік! Я ў «Вясёлцы» адпачываў чацвёрты год запар, тут заўсёды збіраецца самая класная кампанія і самыя выдатныя выхавацелі. Мне без розніцы, якой накіравана­сці будзе змена – ведаю, што сумаваць не дадуць! А графік у нас такі шчыльны, што нават падурэць няма часу. Чарговая змена «Вясёлкі», як і кожны год, прайшла на вышэй‑ шым узроўні – лепшае сведчан‑ не гэтаму водгукі выхаванцаў і іх бацькоў, каментарыі ў сацыяль‑ ных сетках. Таму не дзіўна, што папулярнас­ць «Вясёлкі» шырыц‑ ца – і трапіць сюды жадаюць не менш, чым у «Зубронак».

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus