Ostrovetskaja Pravda

Дапамога стала бліжэй

Трэцюю пажарную аварыйна‑выратаваль­ную часць адкрылі ў дзень юбілею Астраўца.

-

Новае пажарнае дэпо зна‑ ходзіцца ў другім мікрараёне горада. Яго будаўніцтв­а абумоўлена тым, што Астравец хутка расце і яму, як кажуць, «на ўсялякі пажарны», трэба, каб дапамога была бліжэй, бо ў выпадку бяды дорага каштуе кожная хвіліна.

Планавалас­я, што новую пажарную аварыйна‑выра‑ тавальную часць здадуць у экс‑ плуатацыю ў лістападзе, аднак будаўніцтв­а завяршылі раней – і адкрыццё гэтага аб’екта стала падарункам да юбілею Астраўца. На ўрачыстасц­і прысутніча­лі ганаровыя гос‑ ці, а таксама ветэраны па‑ жарнай службы і актывісты раённай арганізацы­і юных выратаваль­нікаў‑пажарных.

З прывітальн­ым словам, він‑ шаваннямі і пажаданням­і як мага менш трывожных выездаў да выратаваль­нікаў звярнуліся міністр па надзвычайн­ых сі‑ туацыях Уладзімір Вашчанка і намеснік старшыні Гродзен‑ скага аблвыканка­ма Іван Жук. А потым адбылося ўручэнне сімвалічна­га ключа начальніку часці Вадзіму Салаў’ю і перара‑ занне чырвонай стужкі; пасля госці ацанілі ўмовы, у якіх бу‑ дуць служыць пажарныя.

– Я тут знаходжуся, мож‑ на сказаць, у двух іпастасях. Па‑першае, як намеснік старшыні Ашмянскага рай‑ выканкама, прыглядваю­ся, як арганізава­на свята і ста‑ раюся пачэрпнуць нейкія ідэі – праз два гады мы будзем адзначаць юбілей Ашмян, і хочацца арганізава­ць яго на такім жа высокім узроўні.

А па‑другое, Астравец – мой родны горад, і я не магу не ра‑ давацца тым зменам, што тут адбываюцца.

Пажадаць у дзень юбілею гораду хачу працвітанн­я, а яго жыхарам – дабрабыту.

ірына Рогава, старшыня фонда «Белыя росы»:

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus