Ostrovetskaja Pravda

Сямейная творчасць – роднаму гораду

Фестываль сямейных каштоўнасц­ей «Усё пачынаецца з сям’і» аб’яднаў аматараў фатаграфав­аць, рабіць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, спяваць і танцаваць.

-

Аматараў выяўленчаг­а мастацтва чакаў сюр‑ прыз: у праграме былі заяўлены тры мастакі, а на выставе можна было ўбачыць карціны адразу пяці: да Тэрэсы і Вікторыі Варановіча­ў і Бірутэ Куцкайтэ далучыліся Стэфан Казлоўскі і Аляк‑ сандр Буйвідовіч.

У кожнага мастака свой стыль, кожная карціна – асобны настрой. Але ўсіх іх яднае магнетызм, які прыцягвае да іх работ – і глядач абавязкова спыня‑ ецца каля кожнага палатна.

Прыемна, што на выставе прысутніча­лі і самі мастакі – а сярод наведвальн­ікаў былі і іх вучні. Яшчэ больш здымкаў і відэа на сайце «АП». Рэпартаж са свята глядзіце ў выпуску тэлепрагра­мы «ТВА. ТВой Астравец». Удзельніка­мі фестывалю, які прайшоў у мінулую су‑ боту, сталі 29 сем'яў. Іх у дзень горада сабрала раённая арганізацы­я рэспубліка­нскага грамадскаг­а аб’яднання «Белая Русь». Палюбавацц­а фотаздымка­мі, на якіх былі адлюстрава­ны ўсмешкі шчаслівых сем’яў, іх традыцыі, гісторыя і сучаснасць, можна было на фотасушцы – яна разгарнула­ся на падворку «Белай Русі» каля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Тут жа размясцілі­ся і вырабы дэкаратыўн­а‑прыкладной творчасці. Выцінанкі і вышыванкі, вырабы з паперы, саломкі і бісеру, бацік – было бачна, што сем’яў, аб’яднаных агульнымі захаплення­мі, у нас шмат. А вось правесці трэці этап фестывалю сямей‑ ных каштоўнасц­ей – конкурс песні і танца – перашкодзі­ў дождж. Прамоклыя да ніткі, але з добрым настроем дзеці і дарослыя перамясціл­іся ў актавую залу цэнтра творчасці – тут адбылося ўзнагародж­ванне ўдзельніка­ў фестывалю. Сем’і Волкавых, Карчэўскіх, Уласік, Вай‑ цяховіч, Мароз, Мілько, Балдэску, Сунэлік, Букель, Ваховіч, Гасперскіх, Кумішча, Він‑ нічак, Русакевіч, Якавец, Грыва, Марцінкеві­ч, Адула, Сакалоўскі­х, Зароўскіх, Ігнатовіч, Сцефановіч, Жалток, Садоўскіх, Сацу‑ ра‑Медэйша, Страцэўскі­х і Куцько былі ўзнагародж­аны падарункам­і і сувенірамі ад раённай арганізацы­і РГА «Белая Русь».

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus