Пры­чал май­го жыц­ця – Аль­хоўка

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Аляк­сандра ПРАЦУТА.

Мая ма­лая рад­зі­ма – гэта мой жыц­цё­вы пры­чал, які за­ў­сё­ды га­то­вы пры­ня­ць маю стом­лен­ную ду­шу і за­гаі­ць мае ра­ны. Толь­кі тут хо­чац­ца ад­па­чы­ва­ць і не ду­ма­ць пра кло­па­ты і праб­ле­мы, хо­чац­ца пра­вод­зі­ць увесь свой воль­ны час, за­быц­ца на ста­рон­ніх люд­зей і спра­вы.

Сло­вы «ма­лая рад­зі­ма» вы­клі­ка­ю­ць са­мыя цё­плыя ўс­па­мі­ны пра дзя­цін­ства. Дзя­ку­ю­чы ім, мож­на кож­ны раз у дум­ках вяр­тац­ца ў той пры­го­жы свет, дзе не бы­ло нія­кіх тур­бот. І не толь­кі ў дум­ках – вар­та толь­кі ўзя­ць білет на аўто­бус Астра­вец-Завід­зі­нен­ты да пры­пын­ку «Аль­хоўка» ці сес­ці на аўта­ма­біль – і твая ма­лая рад­зі­ма су­стра­кае ця­бе з рас­прас­цёр­ты­мі аб­дым­ка­мі.

Тэле­фа­ну­еш ба­ць­кам, каб па­ве­да­мі­ць: «Мы пры­ед­зем на вы­хад­ныя». А ў ад­каз: «Ой, як доб­ра! Што смач­нень­ка­га пры­га­та­ва­ць?» І так цёп­ла ста­но­віц­ца на ду­шы ад усве­дам­лен­ня, што до­ма ты за­ў­сё­ды жа­да­ны гос­ць, што ця­бе ча­кае спа­тканне з род­ны­мі мяс­ці­на­мі.

Аль­хоўка… Утуль­ны ба­ць­коўскі дом, лес і рэч­ка, сар­д­эч­ная сустр­э­ча з ма­май і та­там, бра­там і яго сям’ёй.

Ус­па­мі­на­ец­ца дзя­цін­ства. Су­сед­скія хлап­чукі, якія кож­ную рані­цу з кры­кам вы­бя­галі з ха­ты. Пер­шым – за­спа­ны стар­эй­шы,

Чи­та­тель пред­ла­га­ет

за ім – ма­лод­шы брат. Ніколі не маг­ла зра­зу­ме­ць, што яны з са­ма­га ран­ку не ма­глі пад­зя­лі­ць?

Ці як на вулі­цы ва­ры­лі вар­энне. Спя­ко­та, ка­ля печ­кі немаг­чы­ма ста­я­ць, да ўся­го да­лу­ча­юц­ца во­сы, якія зля­це­лі­ся на са­лод­кае, – а ма­ма спа­кой­на пе­ра­ме­швае вя­лі­кай лыж­кай вар­энне, каб не пры­гар­э­ла.

Я лю­бі­ла пра­чы­нац­ца ад гу­лу вя­ліка­га жоў­та­га трак­та­ра «Кіра­вец», на якім та­та пры­язд­жаў з ра­бо­ты, калі пра­ца­ваў у кал­га­се. І та­го вя­ліка­га шэра­га зай­ца, яко­га ён знай­шоў на полі і пры­вёз да­до­му, каб па­ка­за­ць нам з бра­там.

Па­мя­таю, як ма­ма рых­та­ва­ла­ся да ўро­каў і ма­ля­ва­ла на­гляд­ныя да­па­мож­нікі.

Ад дзя­дулі пах­ла ле­сам – ён пра­ца­ваў лес­ніком. Мы хад­зілі з ім па гры­бы і ў яга­ды, а зі­мой – за ёл­кай. Ён пры­носіў нам з бра­там гас­цін­цы то ад «лісіч­кі», то ад «зай­чы­ка». А яш­чэ дзед май­стра­ваў бра­ту драў­ля­ныя цац­кі. Па­мя­таю, як ба­бу­ля ча- ста­ва­ла нас, калі мы пры­бя­галі з вулі­цы, «сні­кер­сам» на­ша­га дзя­цін­ства: на­мо­ча­ны ў ва­ду хлеб па­сы­паў­ся цукрам – якая бы­ла сма­ка­та! І як яна чы­та­ла нам каз­кі нанач.

Як збіралі­ся ве­ча­ра­мі ка­ля ба­булі­на­га до­ма су­сед­зі і ва­ры­лі юш­ку. Мы, ма­лыя, лю­білі гэты час: мож­на бы­ло бе­га­ць коль­кі хо­чаш – ніх­то не гнаў клас­ці­ся спа­ць.

З по­зняй во­сені і да ран­няй вяс­ны, калі на ага­ро­дах не бы­ло ра­бо­ты, ве­ча­ра­мі да нас прых­од­зілі ба­бу­ля і дзя­ду­ля. Паліла­ся печ, до­ма – цёп­ла і ўтуль­на, за ста­лом да­ро­слыя па­ра на па­ру – ма­ма з та­там, ба­бу­ля з дзя­ду­лем – гу­ля­лі ў да­мі­но. Коль­кі эмо­цый бы­ло ў гэтай, зда­ва­ла­ся б, спа­кой­най на­столь­най гуль­ні!

…Ня­ма ужо маіх ба­булі і дзя­дулі – але за­сталі­ся фо­та­здым­кі, рэчы, якія між­волі на­га­д­ва­ю­ць тую ці ін­шую пад­зею. І – успа­мі­ны, цё­плыя, мяк­кія…

Кож­ны раз, калі пры­язд­жаю да ба­ць­коў, уз­ні­кае ад­чу­ванне, што я ніколі не па­кі­да­ла род­ны дом, што я – усё ж тая ма­лень­кая дзяўчын­ка з ад­кры­тым сэр­цам і ду­шой, аба­ро­не­ная ад усіх ня­год све­ту лю­боўю і кло­па­там да­ро­с­лых.

Але час вяр­тац­ца ў сваё да­ро­слае са­ма­стой­нае жыц­цё. Успа­мі­ны ха­ва­юц­ца на дон­цы ду­шы, а ма­лень­кая дзяўчын­ка з май­го дзя­цін­ства ма­хае на развітанне ру­кой: вяр­тай­ся хут­ч­эй, ця­бе тут за­ў­сё­ды ча­ка­ю­ць…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.