Ostrovetskaja Pravda

Смяротная прышчэпка

-

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Следчага камітэта Беларусі івану Наскевічу ўзяць на персанальн­ы кантроль праверку па факце смерці дзіцяці ў Ганцавічах­K

«Матэрыялы праверкі па факце гібелі дзіцяці прыняты да вядзення галоўным следчым упраўленне­м Цэнтральна­га апарату Следчага камітэта. Акрамя таго, што мы непасрэдна высвятляем прычыну смерці дзіцяці, вядома ж, мы ўдзелім увагу і пытанням закупкі гэтай вакцыны, яе з'яўленню на тэрыторыі Беларусі, прымяненню», – сказаў Іван Наскевіч.

Пакуль што рабіць якія-небудзь высновы заўчасна. «Нават аб прычынах смерці пакуль можна толькі ў мяркуемым варыянце весці размову – анафілакты­чны шок. Але заключэнні экспертаў мы яшчэ не атрымалі», – звярнуў увагу старшыня Следчага камітэта.

У час даклада Іван Наскевіч таксама праінфарма­ваў Прэзідэнта аб расследава­нні рэзанансны­х спраў, якія знаходзяцц­а на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. «У прыватнасц­і, аб крымінальн­ай справе па факце смерці радавога Коржыча, судовае следства па якой праводзіцц­а цяпер. Не прадвызнач­аючы рашэнні суда, я далажыў аб усіх акалічнасц­ях справы, прычынах і ўмовах, якія садзейніча­лі гэтаму выпадку», – адзначыў ён.

Акрамя таго, было даложана аб расследава­нні карупцыйны­х спраў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі забойствам мінулых гадоў. «Гэта асобны напрамак. З улікам новых магчымасце­й крыміналіс­тычнай тэхнікі, судовых экспертыз мы штогод накіроўвае­м у суд да дзесяці крымінальн­ых спраў па фактах забойстваў мінулых гадоў», – дадаў Іван Наскевіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus