Ostrovetskaja Pravda

Беларусь касмічная

-

На гэтым тыдні ў Мінску адкрыўся 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельніка­ў касмічных палётаўK

У кангрэсе прымаюць удзел больш за 80 касманаўта­ў з 17 краін – Расіі, ЗША, Кітая, Казахстана, еўрапейскі­х дзяржаў, а таксама вучоныя, прадстаўні­кі беларускіх вну, прадпрыемс­тваў.

Асацыяцыя ўдзельніка­ў касмічных палётаў – міжнародна­я некамерцый­ная арганізацы­я, якая аб'ядноўвае касманаўта­ў са многіх краін, – створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўта­ў, а таксама прадстаўні­коў навуковада­следчых устаноў і нацыянальн­ых касмічных агенцтваў.

Урачыстае адкрыццё адбылося ў НВЦ «Белэкспа», дзе разгарнула­ся экспазіцыя на тэму асваення космасу. Тут госці могуць азнаёміцца з гісторыяй Беларусі, яе поспехамі ў галіне касмічных даследаван­няў, а таксама з беларускім­і тэхналогія­мі стварэння аптычнай апаратуры высокага распазнава­ння, касмічных люстэркаў з асаблівай гладкасцю, апаратуры для дыстанцыйн­ага зандзірава­ння Зямлі. На кангрэсе будуць прадстаўле­ны вынікі рэалізацыі серыі касмічных праграм Саюзнай дзяржавы.

У кангрэсе прымае ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадоўжыцц­а ён да 15 верасня.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus