Ostrovetskaja Pravda

Вымарачная спадчына

-

У Беларусі ўстаноўлен­ы парадак уключэння ў абарот дамоўI прызнаных вымарачнай спадчынайK Гэта прадугледж­ана Указам №357 …Аб пустуючых і старых дамах»K

«Дзеянне ўказа будзе распаўсюдж­вацца ў тым ліку на аб'екты, якія рашэннямі судоў прызнаны вымарачнай спадчынай. Як толькі судом будзе прынята такое рашэнне, аб’екты паступяць ва ўласнасць адміністра­цыйнатэрыт­арыяльнай адзінкі. Далей можна будзе карыстацца гэтым указам і вырашаць пытанні па ўключэнні ў абарот невыкарыст­оўваемых і старых аб’ектаў. Ва Указе №100 гэтага не было (Указ №100 «Аб мерах па ўдасканале­нні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» страціў сілу. – Заўвага БелТА)».

Як растлумачы­ў старшыня Дзяржаўнаг­а камітэта па маё- масці Андрэй Гаеў, маёмасць з'яўляецца вымарачнай спадчынай, калі ад яе адмовіліся спадкаемцы або калі іх няма наогул. Ёсць агульнае правіла, па якім спадкаемцы, якія жадаюць атрымаць правы на спадчыну, на працягу шасці месяцаў з дня смерці спадчынада­ўца павінны заявіць аб сваіх правах. Калі гэтага ніхто не зрабіў, то пасля заканчэння года выканкам звяртаецца ў суд за прызнаннем права камунальна­й уласнасці на маёмасць. Гэта можа быць у тым ліку жылы дом, зямельны ўчастак.

У Беларусі за апошнія пяць гадоў суды задаволілі каля 1,2 тыс. заяў па прызнанні спадчыны вымарачнай.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus