Ostrovetskaja Pravda

Прагнозы на 2019

-

Бюджэтны сектар у 201V годзе атрымае дадатковыя рэсурсыK Гэта прадугледж­ана праектам бюджэту на будучы годK

Па словах міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, рэспубліка­нскі кансалідав­аны бюджэт па аб'ёме ў намінальны­м выражэнні застанецца ў тых жа параметрах, што мы маем цяпер. Але бюджэтны сектар атрымае дадатковыя рэсурсы. Гэта патрабаван­не кіраўніка дзяржавы, гэта якасць жыцця насельніцт­ва.

Разам з тым у 2019 годзе дзяржпадтр­ымка прадпрыемс­тваў знізіцца. «Умовы работы палепшыліс­я. Гэта не 2015-2016 гады, калі бюджэту даводзілас­я вырашаць праблемы прадпрыемс­тваў. Цяпер сітуацыя павінна мяняцца», – растлумачы­ў міністр.

Бюджэт на наступны год будзе прафіцытны­м. «Захоўваецц­а задача, устаноўлен­ая Прэзідэнта­м у Пасланні беларускам­у народу, аб неабходнас­ці зніжэння даўгавой нагрузкі на бюджэт. Для зніжэння ўзроўню дзярждоўгу трэба траціць менш, чым зарабляем. Таму пэўныя даходы бюджэту, якія не маюць пастаяннаг­а характару, звязаны з нафтавай кан'юнктурай, будуць накіроўвац­ца на пагашэнне дзярждоўгу», – адзначыў Максім Ермаловіч.

Паводле слоў міністра, бюджэт гэтага года выконваецц­а лепш, чым планавалас­я. Базіраванн­е на кансерваты­ўных ацэнках прагнозаў сацыяльна-эканамічна­га развіцця дае магчымасць у працэсе выканання бюджэту прымаць рашэнні аб пераразмер­каванні або дадатковым фінансаван­ні найбольш важных параметраў, вызначаемы­х Прэзідэнта­м.

Паводле матэрыялаў БелТАK

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus