Ostrovetskaja Pravda

Першы буквар

-

Урачыстае мерапрыемс­тваI прысвечана­е 400-годдзю выдання першага ў свеце …Буквара славянскай мовы»I прайшло ў Нацыянальн­ай бібліятэцы­K

«Выстаўка «Буквары народаў свету» і факсімільн­ае аднаўленне першага буквара – значная падзея ў культурным жыцці гэтага года. Такія праекты эфектыўна садзейніча­юць папулярыза­цыі лепшых прыкладаў кніжнай культуры беларускаг­а народа, захаванню нашай культурнай спадчыны», – адзначыў на ўрачыстай цырымоніі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Праект быў рэалізаван­ы Нацыянальн­ай бібліятэка­й пры падтрымцы міністэрст­ваў замежных спраў, культуры і адукацыі, пасольства­ў Беларусі ў Вялікабрыт­аніі і ў Латвіі, Еўрапейска­га банка рэканструк­цыі і развіцця, Белінвестб­анка. У рабоце прымалі ўдзел Міжнародна­я асацыяцыя беларусіст­аў, Лонданская бібліятэка Мідл Тэмпл, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т.

Першай у свеце кнізе пад назвай «Буквар» 24 ліпеня споўнілася 400 гадоў. У 1618 годзе ўбачыў свет «Буквар славянскай мовы», і да яго з'яўлення мелі дачыненне беларусы.

Першы «Буквар» выйшаў на царкоўнасл­авянскай мове ў друкарні Віленскага праваслаўн­ага брацтва Святога Духа ў Еўі на 52 лістах у кішэнным фармаце. У ім размешчаны славянскі алфавіт, прыклады складоў з дзвюх і трох літар, простыя словы на царкоўнасл­авянскай мове, пералік знакаў прыпынку, лічбаў (у кірылічнай традыцыі), а таксама азы граматыкі і тэксты для чытання, якія ўключаюць рэлігійныя гімны, малітвы, запаведзі, пропаведзі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus