Ostrovetskaja Pravda

Тумкі згарэлі… Тумкі жывуць!

-

Пра тоеI што вясной 1V68 года вёска Тумкі згарэла амаль цалкамI расказаў старшы памочнік начальніка штаба ліквідацыі надзвычайн­ых сітуацый Астравецка­га РАНС Вадзім КелінK Але вёска жывая – і ў ёй ёсць людзіI якія памятаюць пра той пажарK Не адкладваюч­ы справу на потымI выпраўляем­ся туды разам з выратаваль­нікаміK

Маленькая, з вуліцай усяго ў некалькі хат, вёска размясціла­ся ў 35 кіламетрах ад Астраўца на беразе возера Тумское. Цішыню парушаюць гук пілы і брэх сабакі. Жылыя тут толькі тры хаты, яшчэ ў некалькі прыязджаюц­ь дачнікі.

На ўскрайку вёскі стаіць акуратны домік Бярнарда і Гелены Васілеўскі­х. Яны добра памятаюць той страшны пажар. Гаспадара дома не было – ён не здраджвае даўняй звычцы ў вольны час парыбачыць на мясцовым возеры. А вось гаспадыня адклала ўсе справы ў агародзе і падзялілас­я з намі ўспамінамі.

Як нейкі цуд

– Я з Падольцаў, а ў Тумках жыву з 75-га года, як замуж пайшла. Я не бачыла таго пажару, але ведаю пра яго. Тады і з Падольцаў пажар было бачна. Гарэла, як нейкі цуд: некалькі хат гарыць, а другую агонь абыходзіць – і далей так.

Пажар пачаўся з боку возера. Хлопчык лісце апалае падпаліў – і раптам вецер моцны падняўся, вось і пайшоў агонь па вёсцы…

Мой Бярнард хлопцам тады яшчэ быў, трактарыст­ам рабіў у калгасе – у той дзень працаваў каля Глінішчаў, пад Падольцамі. Расказваў, што ўбачыў, як едуць на матацыклах – з Падольцаў было відаць дым. Ён яшчэ не ведаў, што здарылася, але таксама кінуўся ў той бок. Калі прыехаў, ужо позна было нешта рабіць. Пра пажар расказвае Гелена Васілеўска­я Ядвіга і Вітольд Тумкевічы

У вёсцы на той час было 32 двары – амаль усе згарэлі. Людзі хто ў Ласі, хто ў Міхалішкі паехалі, хто да суседзяў ці да радні пайшоў. Бацькі майго мужа таксама засталіся без хаты, але яны не з’ехалі адсюль – свякроўка не захацела, сказала: «Дзе бацькі пахаваныя, там і я буду дажываць свой век». Засталіся – і сталі будавацца на тым жа месцы. Мы і цяпер у гэтай хаце жывём.

А вось насупраць нас хата стаіць – гэта новая пабудавана, але тая, што стаяла на яе месцы, пажарам не была пашкоджана. Вось такі цуд: хто згарэў – а каго абмінула…

З тых часоў на маёй памяці ў Тумках пажараў не было.

Хлопчык …дапамог»

У той трагічны нядзельны вясновы дзень у вёсцы амаль не было людзей: хто ў касцёле, хто ў Астраўцы. Напярэдадн­і гаспадары прыбіраліс­я на сваіх панадворка­х і палілі старое лісце.

Дарослы занятак зацікавіў вясковага хлопчыка. І калі бацькі паехалі ў Астравец, ён таксама вырашыў зрабіць добрую справу – спаліць сухое лісце. Неспадзява­на ўзняўся вецер – і панёс агонь па вёсцы. Хаты стаялі блізка адна да адной і пачалі гарэць, як папяровыя…

Тумкоўцы разумелі, што хлопчык зрабіў гэта неспецыяль­на – ніхто не вінаваціў ні дзіця, ні яго бацькоў, але сям’я не змагла жыць тут – і з’ехала.

Гэты пажар 50-гадовай даўнасці – яркая ілюстрацыя небяспечны­х дзіцячых забаў з агнём, якія могуць скончыцца трагічна.

Цікавы факт

Выратаваль­нік Станіслаў Тумкевіч абавязаны сваім прозвішчам вёсцы Тумкі.

У адной з хат, якія не закрануў пажар, жылі яго дзядуля і бабуля. Яны пераехалі ў Астравец, а за імі замацавала­ся прозвішча Тумкевіч. Гэтую сямейную гісторыю Тумкевічы добра памятаюць.

– На жаль, свайго дзядулю я не бачыў, – падзяліўся Стас. – Але з бацькам ездзіў у вёску, і ён расказваў мне пра той страшны пажар. У нашым сямейным альбоме ганаровае месца займаюць фотаздымкі дзядулі Вітольда і бабулі Ядвігі.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus