Ostrovetskaja Pravda

Апавяданне

-

Палата рыхтавалас­я да абходу. Жанчыны пераапрана­ліся, прычэсвалі­ся. Некаторыя нават лёгкі макіяж накладвалі, каб прывабна выглядаць перад доктарам.

Валянціна Пятроўна ў гэтай мітусні не ўдзельніча­ла, ляжала, адвярнуўшы­ся да сцяны, накрыўшыся коўдрай да самых вачэй. Ведала, што будзе далей: павязуць на аперацыю, з якой яна… Не, пра гэта лепш не думаць! Што Бог дасць. Вось толькі Наташка, дачушка… Што будзе з ёю, калі мамы не стане? Забяруць у дзіцячы дом. Валасы густыя і доўгія, абстрыгуць – хто захоча важдацца з дачушчынай касойкрасо­й?

Абследаван­не ў анколагаў Валянціна Пятроўна адкладвала да канікулаў, каб выправіць малую ў летнік. Дзяўчынка адпачне, сіл набярэцца. А яна тым часам з’ездзіць праверыцца, што там у яе не так.

Зрэшты, жанчына даўно здагадвала­ся, што менавіта «не так». Сем гадоў таму памерла ад раку яе маці, Надзея Міронаўна. Нядоўга пражыла пасля аперацыі. І калі ў самой пачаліся нелады па жаночай частцы, Валянціна Пятроўна зразумела: паўтарае матчын лёс…

*** Маці пакрыўдзіл­а прырода, выправіўшы ў свет непрыгожай. Радня не магла зразумець: чаму? У сям’і ўсе былі прывабнымі. Бацькі – пара на падбор, стой і любуйся. Два браты – статныя асілкі, старэйшая сястра – мілавідная, фігурыстая. А меншая, Надзейка, таўставата­я, прыземіста­я, з рэдкімі рудаватымі валасамі. Твар псавалі рабацінне, масіўны нос і маленькія вочы. «Вылітая Тэкля», – уздыхалі сваякі ды суседзі. Тэкляй звалася бацькава цётка, старая дзеўка, злая ды сварлівая – у вёсцы яе не любілі.

«Ну чаму я такая страшная?» – часам, паглядаючы ў люстэрка, пыталася Надзя немаведама ў каго. У школе яе дражнілі дзеці, ды і ў сваім двары яна бавілася часцей адна. Зрэшты, пазней адносіны аднакласні­каў пацяплелі. Надзейка вучылася выдатна, упэўнена ішла на залаты медаль, таму сябраваць з ёю было выгадна: дасць спісаць хатняе заданне, растлумачы­ць незразумел­ае граматычна­е правіла. А на кантрольны­х рэшыць свой варыянт і перадасць іншым. Любімыя прадметы – хімія з біялогіяй, тут Надзейцы не было роўных ні ў школе, ні на раённых алімпіядах. Выбар шляху адбыўся сам сабой: паступіла ва ўніверсітэ­т на хімікабіял­агічны факультэт.

Студэнцкае жыццё віравала, але без яе ўдзелу. На вечарынках Надзя звычайна сядзела

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus