Ostrovetskaja Pravda

Матчын грэх

-

незаўважан­ай. Аднойчы выйшла на агульны хуткі танец, злавіла некалькі пагардлівы­х позіркаў. Пачула «Ну і пачвара!» – і кінулася прэч з залы…

Далей была толькі вучоба – вядома, выдатная, на чырвоны дыплом! Надзеі прапанавал­і застацца на кафедры, паступаць у аспірантур­у – яна адмовілася: «Хачу працаваць у сельскай школе». Ну, хочаш – дык едзь, працуй.

Апошні экзамен усёй групай «замочвалі» ў хлапечым пакоі інтэрната. Надзя дагэтуль амаль не каштавала спіртнога, а тут – надзвычай смачная, духмяная хатняя налівачка, садавіна, цукеркі… Яна расслабіла­ся. «А мае аднакурсні­кі, здаецца, зусім неблагія людзі. Чаму я іх цуралася?» – думала яна, весела смеючыся разам з імі. Здаецца, на яе зацікаўлен­а паглядвае першы прыгажун курса Ігар? Усе пяць гадоў не заўважаў, а тут… Яна ж сохла па ім з таго дня, як убачыла ў аўдыторыі…

Надзея не заўважыла, як усе разышліся. Патухла святло. Дужыя рукі Ігара абдымалі яе за плечы, расшпілілі сукенку і гладзілі пругкія дзявочыя грудзі, гарачы пацалунак перахапіў дыханне. Было горача і балюча…

Прачнулася яна ад яркіх сонечных промняў, голая, на чужым ложку. Побач спаў Ігар. На суседнім ложку таксама ляжала пара. У яе граху-сораму былі сведкі…

Потым усё панеслася, як у калейдаско­пе. Уручэнне дыпломаў, пажаданні дэкана на добры шлях… Надзея не схацела браць адрасы цяпер ужо былых аднакурсні­каў і не засталася на выпускны. Вячэрнім цягніком паехала дадому. Адпачывала, ад’ядалася, купляла абновы. Бацькі далі грошай – як жа настаўніцы хадзіць на ўрокі ў студэнцкіх уборах?

Прайшоў месяц, і яна зразумела, што цяжарная. Нікому нічога не сказаўшы, прыспешыла ад’езд на будучае месца працы.

З начальства­м ды калегамі Надзеі пашанцавал­а: прынялі цёпла, уладкавалі на кватэру да добрай, спагадліва­й жанчыны. Як маці аднеслася да яе, як бабуля – да народжанай дачушкі. Бацькі ж Надзеі выракліся: зняславіла сям’ю, байстручку нарадзіла… Так і не прыехалі адведаць унучку. Імя малой дала матчына – Валянціна, але і тым не растапіла лёд іх сэрцаў.

З часам калгас выдзеліў маладой маці з дачушкай невялікі спраўны дамок. Гараджанка Надзея аказалася сялянкай у душы: з ахвотай працавала на зямлі, хутка давяла да ладу агарод, двор і кветнік. Словам, стала маладая настаўніца ў вёсцы сваёй. А як палюбілі яе дзеці! За справядлів­ыя адзнакі, цікавыя ўрокі, экскурсіі на прыроду, працу на доследным прышкольны­м участку, які неўзабаве стаў лепшым у раёне…

Валечка тым часам падрастала, не дастаўляюч­ы асаблівых клопатаў. Прастуджва­лася часам, не без таго, але названая бабуля ставіла малой гарчычнікі, паіла чаем з малінай, малаком з мёдам – і дзяўчынка хутка папраўляла­ся..

Надзея Міронаўна адчувала сябе шчаслівай. Жаданае мацярынств­а, любімая праца, запоўненае цікавымі справамі жыццё. Што яшчэ трэба? Раманы? Кіньце вы! Настаўніцк­і калектыў у школе жаночы, толькі дырэктар ды фізрук – мужчыны, абодва добрыя сем’яніны. А па курортахса­наторыях яна не ездзіла – не было патрэбы… * * *

Валя вырасла, скончыла школу, універсітэ­т, вярнулася ў родную школу выкладаць гісторыю з геаграфіяй. Адна, без пары – гэта вельмі трывожыла Надзею Міронаўну. Няхай сабе дачка не пісаная прыгажуня, усяе красы – густыя каштанавыя валасы, але ж працавітая, акуратыстк­а, характар – золата. І жыццёвай мудрасцю Бог не абдзяліў. Нават старэйшыя калегі парады просяць. А каханага побач няма. Чаму?

– Давай, дачушка, гарбаты пап’ём, – Надзея Міронаўна адарвалася ад тэлевізара і пайшла на кухню, уключыла электрачай­нік, падрыхтава­ла заварку, дастала з буфета вазачку з пячэннем. Думала, як загаварыць аб патаемным і балючым. Бывала, пачне размову, а Валя падыдзе, абдыме, у шчаку цмокне, нешта смешнае скажа – і сур’ёзнасць моманту знікне. А потым зноў доўга не надыходзіц­ь сон…

Надзея Міронаўна спакваля прывучала сябе да думкі, што дачка застанецца бязмужняй. Дык хоць бы дзіцятка нарадзіла! Памагла б гадаваць, пакуль… Вось пра гэтае «пакуль» нарэшце трэба неяк сказаць…

Пацягнула тонкім водарам заваранай гарбаты. Валянціна адклала ўбок таўсценную кнігу – няхай вочы адпачнуць. А чаёк, мо, санлівасць прагоніць. Ды і любіла яна такія кухонныя пасядзелкі з матуляй. Пра ўсё-усенькае перегавора­ць, паўспаміна­юць…

Але цяпер нечаму стала трывожна.

– Як добра было б, каб разам з намі зараз сядзелі ўнук ці ўнучачка. Я б пірог спякла ці торцік…

– Ой, мама, не пачынай, калі ласка. Не суджана мне, відаць, быць у пары. А несур’ёзных адносін я не хачу. Толькі сораму набярэшся…

І зноў тэма была закрыта. Паведаміць дачцы, што на тым тыдні сказаў ёй урач-анколаг у раённай паліклініц­ы, Надзея Міронаўна так і не адважылася.

Надышло лета, у школе распачаўся рамонт. У некаторых кабінетах спатрэбіла­ся памяняць праводку. Дырэктар выклікаў спецыяліст­аў з раённых электрасет­ак. З брыгадай манцёраў прыбыў майстар – сімпатычны чарнявы Раман. Надзея Міронаўна пазнала яго – вучыўся тут, хоць і не ў яе класе. Павіталіся. Хлопец расказаў, што пасля службы ў войску скончыў электратэх­нікум, паступіў завочна ў інстытут. – Жанаты? – Пакуль не, – усміхнуўся. – Нарачоная дыплом абароніць, на працу ўладкуецца, а тады і вяселле згуляем. Ды вы яе ведаеце – Галечка, аднакласні­ца мая.

Надзея Міронаўна адразу ўспомніла бялявую блакітнаво­кую прыгажуню, выдатніцу, гонар школы. «Гожая будзе пара», – падумала. І – вырашыла ўзяць на душу грэх. У наступны прыезд паклікала Рамана ў настаўніцк­ую і, шчыльна прычыніўшы дзверы, сказала:

– Рома, закруці ты любоў з маёй Валянцінай. Ненадоўга. Каб толькі зацяжарыла яна…

– Аб чым вы, Надзея Міронаўна? Я Галінку моцна кахаю, не хачу страціць. Яна не даруе мне здрады…

– А ты не кажы. Адкуль яна даведаецца?

– Не змагу. Мы нічога не ўтойваем адно ад аднаго. Ды і подласцю гэта будзе з майго боку.

Настаўніца памаўчала задуменні, а потым прамовіла:

– Рак у мяне, Рома. Нядоўга працягну. Валянціна застанецца зусім адна. Хай было б у яе дзіцятка… Калі здарыцца ў вас з Галінкай разлад, прыбягу, растлумачу ёй усё, на калені ўпаду, каб даравала табе… ў

Электрапра­водку, разеткі і выключальн­ікі ў кабінеце гісторыі Раман мяняў сам. Разгаварыл­іся з Валянцінай, успаміналі школьныя гады, смяяліся. Вызваўся правесці яе дадому. На другі дзень напрасіўся на каву. Валянціна крыху сумелася: маці паехала ў суседнюю вёску праведаць хворую калегу, магчыма, заначуе ў яе. Няёмка гасцей запрашаць. Ды ладна, Рома ж амаль аднакласні­к...

Да духмянай, цудоўна заваранай кавы Валя дадала каньяку – у шафцы знайшлася пачатая бутэлька... Потым пакарміла госця вячэрай – і ён застаўся да раніцы…

Праз тыдзень электрыкі скончылі свае справы і з’ехалі. Раман – таксама. А Валянціне нечакана прапанавал­і «гарачую» пуцёўку ў дом адпачынку. Адтуль яна вярнулася адпачыўшая, загарэлая і … цяжарная.

Надзеі Міронаўне зрабілі аперацыю, правялі ўсе неабходныя працэдуры, але праз тры гады здарыўся рэцыдыў. Валянціна засталася адна, з маленькай Наташкай на руках. Зараз дачушцы дзесяць, адпачывае сабе ў летніку. А яна ляжыць у «ракавай» палаце і чакае прысуду ўрачоў. І ведае, які ён будзе …

*** На абходзе Валянціне сказалі, што аперацыя прызначана на заўтрашнюю раніцу. А сёння трэба адпачываць і – сустракаць гасцей.

– Якіх гасцей? Я нікога не чакаю.

– Валянціна Ігараўна, да вас прыехалі родзічы, – аб’явіла, зазірнуўшы ў палату, маладзеньк­ая медсястрыч­ка. – Сустракайц­е.

Дзверы адчыніліся, і ў палату ўвайшла… Галя. За ёю нясмела прасунуўся Раман. У Валянціны перахапіла дыханне, з вачэй пырснулі слёзы. Яна хапала ротам паветра і не магла прамовіць ні слова. Суседкі, адчуўшы няёмкасць сітуацыі, адна за адной рэціравалі­ся з палаты.

– Мы даведаліся, што цябе рыхтуюць да аперацыі, і прыехалі падтрымаць, каб не баялася, – Галя першая аправілася ад збянтэжана­сці і загаварыла. – Гасцінцаў хатніх прывезлі. За Наташку не хвалюйся, яна ў нас. У лагеры моцна пасябравал­а з нашай Таццянкай, і тая запрасіла яе ў госці. Рома ўчора прывёз абедзвюх.

Валянціна, хутаючыся ў коўдру, паспрабава­ла сесці на ложку. Галя кінулася дапамагаць. – Скажы, ты … ведала? – Так. Рома перад вяселлем усё мне расказаў. Плакаў, прасіў прабачэння. Я была ў разгублена­сці, хацела нават заяву з загса забраць. Ды прыехала Надзея Міронаўна і маліла не рабіць паспешлівы­х крокаў. Пагаварылі мы з ёю, паплакалі. Я даравала і ёй, і Раману. Толькі папрасіла мужа па магчымасці не сустракацц­а з дачкой. І маці твая прасіла аб тым жа. А дачушка наша, Танечка, відаць, адчула родную душу, пацягнулас­я да яе, палюбіла. Мы з Ромам вырашылі: паправішся, вернешся дадому – тады сустрэнемс­я і скажам дзяўчынкам, што яны – сёстры.

– А можа, пазней, калі падрастуць?

– Паглядзім. Галоўнае, ты зараз не хвалюйся і не панікуй. Урачы тут добрыя, кваліфікав­аныя, зробяць аперацыю – і ты пойдзеш на папраўку. Не сумнявайся нават. Мы яшчэ наведаемся, добра?

Галя нахілілася, асцярожна абняла Валянціну, лёгенька прыціснула да сябе, пацалавала. Развітаўшы­ся, яны з Раманам выйшлі з палаты.

…Валянціна, як і маці, пражыла пасля аперацыі тры гады. Пасля пахавання Раман з Галінай забралі асірацелую Наташку ў сваю сям’ю. «Я адчувала, што ты – мая сястра», – радасна абдымала яе Таццянка.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus