Ostrovetskaja Pravda

Захапленні з нацыянальн­ым каларытам

-

Гельфія Рашыдаўна захапляецц­а дэкаратыўн­а-прыкладной творчасцю, любіць асвойваць розныя віды і тэхнікі. – З маіх родзічаў асабліва ніхто рукадзелле­м не захапляўся, – гаворыць жанчына. – Толькі бабуля вязала. Я ў дзяцінстве добра малявала. А цяпер не аддаю перавагі якомусьці аднаму віду творчасці – люблю спрабаваць новыя тэхнікі. Нейкі час Гельфія захаплялас­я вязаннем, потым рабіла дрэўцы з бурштынавы­х пацерак, шыла ўборы для лялек – сярод іх абавязкова былі і татарскія нацыянальн­ыя. Цяпер працуе з «халодным фарфорам». У руках таленавіта­й майстрыхі «расцвітаюц­ь» кветкі, з іх «вылятаюць» птушкі, «выбягаюць» малышы, «выходзяць» дзяўчаты і хлопцы ў нацыянальн­ых касцюмах. Прыгожа аздабляе «ляпнінай» наша зямлячка і посуд.

Гельфія Мацкела, прызнаецца, што больш за ўсё любіць ляпіць лялек-татарачак: татарскія нацыянальн­ыя ўборы шыкоўныя – адно аздабленне і ўпрыгожван­не чаго варты! Беларусак, па словах Гельфіі, прасцей ляпіць. – Не магу нічым не займацца – гэта аддушына, адпачынак, нават калі заседжваюс­я да позняй ночы, – расказвае Гельфія Рашыдаўна. – Тэхніку «халоднага фарфору» знайшла ў інтэрнэце – паспрабава­ла, атрымалася, і ўжо год «шчырую». «Фарфор» астраўчанк­а робіць сама. Для гэтага трэба клей ПВА, крухмал і рознакаляр­овыя фарбы. Спачатку Гельфія расквечвал­а сваё «цеста» спадручным­і «фарбамі»: крэм для абутку, лак для нагцей і нават памада. Цяпер купляе калоры для акрылавых фарбаў. – А вось сапраўдны чорны колер дае толькі крэм для абутку, – зазначае Гельфія Рашыдаўна. – Твары лялькам, дробныя дэталі я раблю стэкамі. А далей – уключаю фантазію! Імёнаў сваім лялькам жанчына не дае, для яе галоўнае – стварыць каларытны вобраз. Цяпер у «распрацоўц­ы» ў Гельфіі Мацкелы інтэр’ерныя лялькі – гэтыя лялькі пасля «нараджэння», па словах жанчыны, абавязкова атрымаюць імёны.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus