Жыц­цё на пен­сіі толь­кі па­чы­на­ец­ца?!

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Ні­на РЫБіК. [email protected]

Ге­раі­ня па­пу­ляр­на­га філь­ма «Мас­ква сля­зам не ве­ры­ць» сц­вяр­джа­ла, што ў со­рак га­доў жыц­цё толь­кі па­чы­на­ец­ца…

– Глуп­ства! – па­ры­руе мая зна­ё­мая, якая не так даў­но пай­ш­ла, як пі­шу­ць ама­та­ры жур­налісц­кіх штам­паў, «на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак». – Са­праўд­нае жыц­цё па­чы­на­ец­ца толь­кі пас­ля вы­хаду на пен­сію, калі ты ўжо ніко­му ні­чо­га не паві­нен і мо­жаш ра­бі­ць, га­ва­ры­ць, ду­ма­ць тое, што та­бе хо­чац­ца, а не тое, ча­го ад ця­бе ча­ка­ю­ць ці патра­бу­ю­ць!

У яе вы­пад­ку ад­па­чы­нак і на са­мой спра­ве за­слу­жа­ны: ат­ры­маў­шы пен­сій­нае па­свед­чанне і да яго, як лю­бі­ць жар­та­ва­ць мая зна­ё­мая, бо­нус у вы­гляд­зе «хлеб­най кар­тач­кі», яна яш­чэ некаль­кі га­доў плён­на пра­ца­ва­ла на ка­ры­с­ць Ай­чы­ны і род­на­га прад­пры­ем­ства. І маг­ла пра­даў­жа­ць гэтую вы­са­ка­род­ную спра­ву – люд­зі з яе во­пы­там і пра­фесія­наліз­мам про­ста так не сы­ход­зя­ць, але ска­за­ла кіраўніцтву, якое слёз­на прасі­ла «Ну яш­чэ хо­ць год­зік!», а най­перш – са­бе: «Хо­пі­ць! Калі ж яш­чэ па­жы­ць для ся­бе, як не ця­пер, калі хва­ро­бы яш­чэ не вель­мі дай­ма­ю­ць, ёс­ць час і сі­лы за­няц­ца тым, на што ра­ней не ха­па­ла ні ад­на­го, ні дру­го­га?»

І са­праў­ды: дзе­ці ўжо вы­рас­лі, як ка­жу­ць, мат­э­ры­яль­на і жыл­лём за­бяс­пе­ча­ны – не без ба­ць­коўс­кай да­па­мо­гі, вя­до­ма. Вы­ха­валі іх люд­зь­мі з ду­шой і ро­зу­мам, не з па­ро­ды веч­ных «за­хры­бет­нікаў». Мат­чы­най да­па­мо­гі яны не пра­г­ну­ць – на­а­д­ва­рот, са­мі пад­кі­ну­ць які ру­бель ці сер­ты­фі­кат да свя­та ці про­ста так, каб па­ра­да­ва­ць.

І кі­ну­ла­ся мая ка­ля­жан­ка ва ўсе цяж­кія! Дзе­ці па­да­ры­лі ёй пал­кі для скан­ды­наўс­кай хады і фіт­нес-бран­за­лет – ця­пер яна на­мот­вае кру­гі па го­ра­ду і па-за ім, раз­ліч­ва­ю­чы «пра­бег» і рас­ход ка­ло­рый.

Зарэ­гістра­ва­ла­ся ва ўсіх са­цы­яль­ных сет­ках, паз­на­ход­зі­ла ўсіх сваіх сяброў дзя­цін­ства і ад­на­клас­нікаў – ця­пер рых­туе ве­чар су­стр­эчы. Ка­жа, што неа­ба­вяз­ко­ва ча­ка­ць чар­го­ва­га юбіле­ю­вы­пус­ку, каб су­стр­эц­ца і па­га­ва­ры­ць, – тр­э­ба ра­бі­ць гэта тут і за­раз, а на юбілей мож­на спат­кац­ца із­ноў.

Чы­тае: пя­цьд­зе­сят ста­ро­нак – штод­зён­ная нор­ма. Ка­жа, што «Вай­на і мір» і «Зла­чын­ства і па­ка­ранне», пра­чы­та­ныя ў школь­ную па­ру, і ця­пер – гэта аб­са­лют­на роз­ныя кніж­кі!

Па­да­рож­ні­чае: ба­ла­зе, аст­ра­вец­кія пен­сія­не­ры лёг­кія на пад’ём – вось і яна да іх у кам­панію «пры­біла­ся»: аб’еха­ла ўжо па­ло­ву Бе­ла­русі. І раз у год, а калі ат­рым­лі­ва­ец­ца, і два, да­з­ва­ляе са­бе ван­дроўку ў да­лё­кае за­меж­жа. Ка­жа, што тр­э­ба ж хо­ць на пен­сіі свет па­ба­чы­ць.

На­гляд­зеў­шы­ся на ін­шых ак­ты­ў­ных пен­сія­не­рак – а та­кіх у Астраў­цы шмат! – на­ме­ры­ла­ся асвоі­ць пля­ценне з га­зет­ных тру­ба­чак і вы­шы­ўку стуж­ка­мі. А па­куль аб­вяз­вае сям’ю, апра­на­ю­чы ўсіх у шы­коў­ныя швэ­д­ры, карды­га­ны, тунікі.

Ход­зі­ць на ўсе кан­ц­эр­ты, пр­э­зен­та­цыі, су­стр­эчы – праў­да, вы­бірае час­цей за ўсё бяс­плат­ныя: ка­жа, што на­шы мяс­цо­выя ар­ты­сты спя­ва­ю­ць не горш, ды і ду­шы ў іх больш, а расій­скія зор­кі і без та­го з тэлеві­за­ра «не вы­ла­зя­ць», ня­ма там за што па паў­сот­ні руб­лёў ад­да­ва­ць…

Калі б я ні пат­эле­фа­на­ва­ла, зна­ё­мая за­ў­сё­ды на бя­гу, за­ў­сё­ды за­ня­тая. Ка­жа, што га­ды ўжо не пад га­ру ма­руд­на, як у дзя­цін­стве, цяг­нуц­ца, а з гор­кі ім­клі­ва ня­суц­ца, а па­спе­ць хо­чац­ца так шмат! І ча­су ў яе за­раз яш­чэ больш не ха­пае, чым калі яна пра­ца­ва­ла. Ну хі­ба што да­з­ва­ляе са­бе рані­цай пас­па­ць даў­ж­эй: пра гэтую рас­ко­шу пра­цу­ю­чыя «со­вы» мо­гу­ць толь­кі ма­ры­ць.

Энер­гіі, ап­ты­міз­му, бад­зё­рас­ці гэтай ма­ёй зна­ё­май мож­на толь­кі пад­зівіц­ца і па­зай­зд­рос­ці­ць. Далі­бог, калі пра­ца­ва­ла, яна та­кой не бы­ла: веч­на нерва­ва­ла­ся з-за няў­вя­зак на ра­бо­це: то ў ка­лек­ты­ве ней­кая зва­да, то пра­вер­ка, то з на­чаль­ствам уз­нік­ну­ць непа­ра­зу­мен­ні, то тр­э­ба раз­гра­ба­ць чар­го­вы за­вал да по­зняй ночы. А ця­пер – за­ў­сё­ды з усмеш­кай, з доб­рым сло­вам, з чар­го­вым «А да­вай…»

Калі я рас­ка­за­ла пра гэтую сваю зна­ё­мую даў­няй сяброў­цы, тая хмык­ну­ла:

– А ў дзень ат­ры­ман­ня пен­сіі на­строй у яе не псу­ец­ца? Ці пе­рад днём на­ра­дж­эн­ня ўну­ка, калі не ве­да­еш, што лепш: ку­пі­ць па­да­ру­нак ці свае ста­рыя бо­ты адра­ман­та­ва­ць? Як мож­на ра­да­вац­ца жыц­цю, ат­рым­лі­ва­ю­чы та­кую пен­сію?

Ве­да­е­це, мож­на! І мая зна­ё­мая, у якой не са­мая вя­лікая пен­сія, ці не па­ло­ва якой, да сло­ва, ід­зе на тыя ж па­да­рун­кі род­ным і сяб­рам, умудра­ец­ца і гас­цей пры­ма­ць, і но­вую коф­тач­ку ку­пі­ць, і манікюр зра­бі­ць, і па ра­ней­шай звы­ч­цы з паўтузі­на га­зет і ча­со­пі­саў вы­пі­са­ць. На­вучы­ла­ся за сваё не вель­мі лёг­кае і сыт­нае жыц­цё абы­ход­зіц­ца ма­лым, па­жа­да­на – вы­раш­ча­ным на ўлас­ным ага­ро­дзе і ў сад­зе: ка­жа, што мя­са ў яе ўз­рос­це ес­ці шкод­на, а яб­лы­каў і буль­бы – пры­нам­сі, сё­ле­та – на­рас­ло на пер­шае, дру­гое і кам­пот з піра­гом. І калі нех­та пры ёй па­чы­на­ец­ца жаліц­ца на цяж­кае жыц­цё, смя­ец­ца: «Ба­га­ты не той, у ка­го шмат гро­шай, а той, ка­му іх ха­пае. Я – ба­га­тая!»

…Назі­ра­ю­чы за гэтай сва­ёй зна­ё­май, я так­са­ма па­чы­наю ве­ры­ць, што з вы­хадам на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак жыц­цё толь­кі па­чы­на­ец­ца!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.