Рэц­эпт ма­ла­до­с­ці ду­шы

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Фо­та з ар­хі­ва В.А. Кар­пя­ца.

Як уда­ец­ца Васі­лю Ан­то­наві­чу Кар­пя­цуI му­зыч­на­му кіраўніку ва­каль­най групы …Ак­са­міт­кі» пры аддзя­лен­ні дзён­на­га зна­ход­жан­ня па­жы­лых люд­зей Тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніцтваI пас­пя­ва­ць усё і ўсю­ды?

У Астра­вец­ка­га ТЦСАН ўста­ля­валі­ся моц­ныя сяброўскія су­вязі з ана­ла­гіч­ным цэн­трам Смар­гоні. Су­сед­зі на­звалі сваё та­кое ж аддзя­ленне ду­ш­эў­на – «Цё­п­лы дом». Пя­ць га­доў іс­нуе пры ім ва­каль­ны ан­самбль «Кры­ні­чань­ка» – «дзі­ця» Васі­ля Ан­то­наві­ча. У ка­ст­рыч­ніку мі­ну­ла­га го­да аст­раў­чане пры­малі ка­лек­тыў у гас­цях і бы­лі ў за­хап­лен­ні ад яго вы­ка­наў­ча­га май­ст­эр­ства. Па­прасілі Васі­ля Ан­то­наві­ча: «Па­пра­цуй­це з на­мі! Так­са­ма хо­чам вы­сту­па­ць на сц­эне». Ма­эст­ра даў зго­ду. І кож­ны аўто­рак пры­язд­жае ў Астра­вец на рэпе­ты­цыі.

…Му­зы­ка ўзя­ла ў па­лон хлап­чу­ка з Луні­неч­чы­ны ў дзя­цін­стве. Вар­та бы­ло ёй за­гу­ча­ць дзесь­ці на вулі­цы род­най вё­скі Луні­на, як сэр­цай­ка Васіль­ка за­міра­ла ад за­хап­лен­ня. А по­тым у до­ме з’явіў­ся гар­монік – ад­даў доб­ры ча­ла­век. Вось бы­ло ра­дас­ці! А яш­чэ больш – калі да­ро­слыя му­зы­кі на вяс­ко­вым вя­сел­лі клікалі вась­мі­га­до­ва­га «ка­ле­гу» пай­гра­ць, па­куль яны крыху ад­пач­ну­ць.

– А по­тым дзяд­зь­ка, мат­чын брат, му­зы­кант-са­ма­вуч­ка, на­быў са­бе ба­ян, ча­сам да­ваў мне пай­гра­ць, – уз­га­д­вае Васіль Ан­то­навіч. – Толь­кі неў­за­ба­ве і ба­ян, і гар­монік адыш­лі ўбок, бо я па­чуў акар­д­эон. У ад­на­го вяс­коў­ца з’явіў­ся цу­доў­ны іта­льян­скі ін­стру­мент. Я літа­раль­на за­хвар­эў ім. Ба­ць­ка, зра­зу­меў­шы, што ўсё сур’ёз­на, ку­піў нам з бра­там невя­лікі акар­д­эон. Нас ад­далі ў му­зыч­ную шко­лу. Але вучы­ць абодвух бы­ло цяж­ка – ліш­ніх гро­шай у сям’і з ча­тыр­ма дзе­ць­мі не вад­зіла­ся. Ды і езд­зі­ць тр­э­ба бы­ло ў Луні­нец некаль­кі разоў на тыд­зень, та­му я скон­чыў толь­кі два кла­сы, а брат – тры. Нот­ную гра­ма­ту, між тым, за­своіў. Са­ма­стой­на ра­звуч­ваў асоб­ныя п’ескі – і гэта да­па­маг­ло по­тым на ўступ­ных эк­за­ме­нах у Гро­дзен­скае му­зыч­на-пе­да­га­гіч­нае вучы­ліш­ча. Па но­тах сыг­раў «Па­ла­нез» Агін­ска­га, а на слых – вір­ту­ёз­ную, да­волі скла­да­ную п'есу «Ка­ру­сель». Эк­за­ме­на­та­ры бы­лі ў зд­зіў­лен­ні, не ўба­чы­ў­шы ся­род па­дад­зе­ных мной да­ку­мен­таў па­свед­чан­ня аб му­зыч­най аду­ка­цыі.

Ка­нец 60-х-па­ч­а­так 70-х для та­га­час­най мо­лад­зі – па­ра за­хап­лен­ня эст­ра­дай. Як гры­бы пас- ля даж­д­жу ўз­нікалі ва­каль­наін­стру­мен­таль­ныя ан­сам­блі. У некаль­кіх, луні­нец­ка­га «раз­ліву», іграў і Васіль Кар­пец. Ды і вай­с­ко­вую служ­бу паш­час­ці­ла пра­ход­зі­ць у му­зыч­ным пал­ку. Там упер­шы­ню вый­шаў на сц­эну як спя­вак. Ад­чуў смак по­спе­ху, на­ват прых­а­піў трохі «зор­най хва­ро­бы». І кан­чат­ко­ва зра­зу­меў: му­зы­ка – яго жыц­цё. Акра­мя акар­д­эо­на, ба­я­на, звы­чай­на­га і губ­но­га гар­монікаў яму па­ка­ры­лі­ся фарт­эпія­на, гіта­ра, бан­джо… А ця­пер ён ма­ры­ць яш­чэ і скрып­ку «адо­ле­ць», і сак­са­фон асвоі­ць!

Пас­ля ву­чо­бы ма­ла­ды спе­цы­я­ліст па на­кіра­ван­ні тра­піў у Со­лы. Вы­кла­даў спе­вы ў мяс­цо­вай шко­ле і пра­ца­ваў му­зыч­ным кіраўніком у дзі­цячым сад­ку. Шу­каў юныя та­лен­ты, гур­та­ваў іх ва­кол ся­бе, шлі­фа­ваў, бы ды­я­мен­ты. Ужо праз год, у 1979-м, хор звы­чай­най сель­скай шко­лы за­няў на аб­лас­ным агляд­зе пер­шае мес­ца. Гэта быў фу­рор! Васіль Ан­то­навіч звы­чай­ны школь­ны клас пе­раўтва­рыў у му­зыч­ную сту­дыю, у якой з за­хап­лен­нем зай­малі­ся дзе­ці здоль­ныя і про­ста ста­ран­ныя.

У са­мо­га Васі­ля Ан­то­наві­ча му­зы­ка за­гар­та­ва­ла ха­рак­тар і разві­ла пра­ца­ві­тас­ць. Яго дні бы­лі за­поў­не­ныя да хвілін­кі: пра­ца ў шко­ле і сад­ку спа­лу­ча­ла­ся з ра­бо­тай у клу­бах, улас­най кан­ц­эрт­най дзей­на­сцю як вы­ка­наў­цы, кам­пазіта­ра і па­эта-пе­сен­ніка. Неў­за­ба­ве пра Кар­пя­ца за­га­ва­ры­лі як пра вы­дат­на­га аран­жы­роўш­чы­ка. За­роб­ле­ны кар­пат­лі­вай пра­цай аўта­рыт­эт ця­пер пра­ца­ваў на яго са­мо­га. А Васі­лю і гэ­та­га ста­ла ма­ла! Ва ўз­рос­це пад со­рак га­доў ён пас­ту­пае ва ўнівер­сіт­эт куль­ту­ры на фа­культ­эт ака­д­эміч­на­га ха­ра­во­га спе­ву, спас­ці­гае ас­но­вы пас­та­ноўкі го­ла­су…

У Па­лац твор­час­ці дзя­цей і мо­лад­зі ў Смар­гоні Васіль Ан­то­навіч прый­шоў з год­ным ба­га­жом ве­даў і ўмен­няў і вы­га­да­ваў пле­я­ду та­ле­навітых му­зы­кан­таў, якія пра­цу­ю­ць не толь­кі ў сва­ёй Ай­чыне, але і за яе ме­жа­мі – у Мас­кве, Санк­тПе­цяр­бур­гу.

Пен­сій­ны ўз­рост на­стае непаз­беж­на і кар­ды­наль­на мя­няе на­ша іс­на­ванне і све­таўс­пры­манне. А Васіль Ан­то­навіч ні­бы­та і не за­ў­ва­жыў яго на­ды­хо­ду – па­ра­ней­ша­му ўвесь у спра­вах: ка­лясі­ць па Смар­гонш­чыне, Аш­мянш­чыне, ця­пер і па Астра­веч­чыне, шу­кае та­лен­ты. Ад­куль сі­лы бяруц­ца?

– Лю­бі­май спра­вай хо­чац­ца зай­мац­ца ўсё жыц­цё. І мусіш пас­пя­ва­ць за ча­сам, што ўва­чавід­кі мя­ня­ец­ца, пазна­ва­ць но­вае, каб бы­ць ці­ка­вым сваім вуч­ням і ка­ле­гам. А тры­ма­ць ся­бе ў до­брай фізіч­най фор­ме да­па­ма­гае спорт.

Яш­чэ ад­но за­хап­ленне Васі­ля Ан­то­наві­ча – пча­ляр­ства.

– Гэта – коліш­няе абя­цанне ба­ць­ку і дані­на яго па­мя­ці, – рас­каз­вае мой су­раз­моў­ца. – Та­та быў слын­ным пча­ля­ром, меў ка­ля сот­ні вул­ляў на ўлас­най па­се­цы ды сто пя­цьд­зе­сят – на кал­гас­най. І вель­мі ха­цеў, каб я пе­ра­няў яго спра­ву, змал­ку пры­ву­чаў да яе. А мяне кліка­ла му­зы­ка ды фут­бол… Калі ба­ць­ка па­чаў хвар­эць, усё бе­да­ваў, што па­се­ка змар­нее. І я даў сло­ва ўсур’ёз за­няц­ца пча­ляр­ствам. Хо­ць і праз шмат га­доў, але ажыц­цявіў та­та­ва па­жа­данне: ку­піў хат­ку ў ці­хай вё­са­ч­цы, пас­тавіў вул­лі. Спа­чат­ку не ўсё ат­рым­лі­ва­ла­ся, а за­раз та­кую аса­ло­ду ад­чу­ваю! Ча­сам і джа­ля­ць мяне пчол­кі. Ды, мусі­ць, усё ж лю­бя­ць. І я іх – так­са­ма.

– Які ў вас рэц­эпт ма­ла­до­с­ці ду­шы? – пы­та­ю­ся развітанне

– У мяне ён про­сты: лю­бі­мая спра­ва, рух для пад­т­ры­ман­ня зда­роўя, лю­боў да люд­зей і ве­ра ў Бо­га, якая дае мне ду­хоў­ную моц.

І нам гэты рэц­эпт падыд­зе!

Я мно­гае спра­ба­ва­ла, па­куль зра­зу­ме­ла: бі­се­рап­ля­ценне – гэта маё, – ад­кры­вае свет сваіх за­хап­лен­няў Ган­на Фран­ца­ў­на Сін­кевіч. – Тут шмат няз­ве­да­на­га, неа­пра­ба­ва­на­га. Каб да­сяг­ну­ць вяр­шынь май­ст­эр­ства, тр­э­ба вучыц­ца. За­пі­са­ла­ся ў кніж­ны інт­эр­нэт-клуб, за­каз­ваю роз­ныя да­па­мож­нікі, ка­та­ло­гі, бя­ру ад­туль узо­ры вы­ра­баў і по­тым, у ас­ноў­ным зі­мой, кар­пею над на­він­ка­мі. Тыд­зень, два, цэ­лы ме­сяц… Кар­пат­лі­вая пра­ца.

на

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.