Па­да­рун­кі для ма­ці

Ostrovetskaja Pravda - - Первая Страница - Але­на СВЕТЛАЯ.

Свя­точ­нае ме­ра­пры­ем­ства, пры­мер­ка­ва­нае да Дня ма­ці, са­бра­ла ў кі­на­кан­ц­эр­най за­ле «Астра­вец» не ад­ну сот­ню жан­чын з роз­ных ар­гані­за­цый ра­ё­на, якіх аб’яд­но­ў­вае пры­званне бы­ць ма­ці.

– Гэтая да­та ў ка­лен­да­ры з’явіла­ся як дані­на па­ва­гі і лю­бо­ві, прызнан­ня вя­лі­кай ролі ма­ці ў на­шым жыц­ці. Жа­но­чая ўва­га і пад­т­рым­ка важ­ная для кож­на­га ў лю­бым уз­рос­це, гэтак­са­ма як і це­п­лы­ня ма­цярын­ска­га сэр­ца, – ад­зна­чыў на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма Вік­тар Сві­ла. – На­шы ма­ці за­ня­ты ў роз­ных сфе­рах жыц­ця: яны на­стаўнікі, ура­чы, пра­ца­ўнікі сель­скай гас­па­дар­кі, прад­п­ры­маль­нікі, а так­са­ма кіраўнікі і ак­ты­ў­ныя ўд­зель­нікі гра­мад­ска­га жыц­ця ра­ё­на. Ад­нак ва ўсе ча­сы га­лоў­ны аба­вя­зак жан­чы­ны – бы­ць ма­ці. І гэта велі­зар­ная ра­бо­та, якую нель­га па­раў­на­ць з нія­кай ін­шай.

Пад­час ура­чы­с­тас­ці Вік­тар Збі­гневіч ад ра­ён­на­га аб’яд­нан­ня праф­са­ю­заў, праф­са­ю­за ра­бот­нікаў агра­пра­мыс­ло­ва­га ком­плек­су,ра­ён­ны­хар­гані­за­цый «Бе­лая Русь» і «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» узна­га­ро­дзіў шматд­зет­ных ма­ці-ге­раінь, якія вы­ха­валі шэс­ць і больш дзя­цей, гра­шо­вы­мі па­да­рун­ка­мі.

Сло­вы ўд­зяч­на­сці жан­чы­нам­ма­ці за вы­ха­ванне пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня вы­ка­заў і стар­шы­ня ра­ён­на­га са­ве­та вет­эра­наў Рас­ціслаў Герт.

На ад­ным з са­мых цё­п­лых і ду­ш­эў­ных свя­таў у гэты дзень гу­чалі вер­шы, пес­ні і му­зы­ка, вы­кон­валі­ся тан­цы – та­кі па­да­ру­нак усім ма­ці зра­білі та­ле­навітыя дзе­ці на­шай Астра­веч­чы­ны.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.