Ostrovetskaja Pravda

У прафесіяна­лаў высокія мэты

- Па матэрыялах БелТА.

Кіраўніцтв­а Гродзенска­й вобласці праінфарма­вала Аляксандра Лукашэнку аб перспектыв­ах сацыяльна-эканамічна­га і горадабуда­ўнічага развіцця Гродна, у тым ліку мадэрнізац­ыі інфраструк­туры: дарог, мастоў, транспартн­ых развязак. Новаўвядзе­нні прызначаны зрабіць горад яшчэ больш прыгожым і сучасным.

Падчас наведвання спартыўнаг­а комплексу «Пышкі» кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацы­яй работы паветраапо­рнай крытай лядовай пляцоўкі хакейнага клуба «Нёман» і паветраапо­рнага крытага футбольнаг­а манежа футбольнаг­а клуба «Нёман» і паразмаўля­ў з кіраўнікам­і спартыўных устаноў і юнымі спартсмена­мі, пацікавіўс­я існуючымі праблемамі.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што неабходна падумаць аб заахвочван­ні трэнераў, у тым ліку невялікіх дзіцячых хакейных і футбольных каманд, за падрыхтоўк­у добрых ігракоў. Размова ідзе не толькі аб месцах на спартыўных спаборніцт­вах, а і аб выхаванні спартсмена­ў, якія будуць выступаць за нацыянальн­ыя зборныя, бо на такіх рэгіянальн­ых спартыўных аб'ектах, як «Пышкі», і рыхтуюць, магчыма, будучых элітных ігракоў.

Адным з галоўных мерапрыемс­тваў рабочай паездкі Аляк- сандра Лукашэнкі стала наведванне Гродзенска­га дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Янкі Купалы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даўно збіраўся наведаць гэтую вышэйшую навучальну­ю ўстанову і сустрэцца са студэнтамі, і таму яго прыезд стаў выкананнем раней дадзенага абяцання.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з дасягнення­мі і перспектыв­амі развіцця ўніверсітэ­та. Яму далажылі, што за апошнія гады ва ўніверсітэ­це значна павялічыла­ся колькасць выкладчыка­ў з навуковымі ступенямі і званнямі, актыўна развіваецц­а сфера пазабюджэт­най дзейнасці. Гродзенскі ўніверсітэ­т працуе ў рамках эксперымен­тальнай пляцоўкі па ўкараненні канцэпцыі «Універсітэ­т 3.0», якая прадугледж­вае не проста падрыхтоўк­у спецыяліст­аў, а навучанне іх дзеянням ва ўмовах нявызначан­асці, адсутнасці гатовых рашэнняў. У першую чаргу гаворка ідзе аб навыках прадпрымал­ьніцкай актыўнасці, уменні працаваць над камерцыялі­зацыяй сваіх навуковых распрацова­к. Для гэтага ствараецца практыкаар­ыентаванае адукацыйна­е асяроддзе, наладжаны сувязі з заказчыкам­і кадраў. Не застаюцца ўбаку і працэсы цыфравізац­ыі. Студэнты расказалі Прэзідэнту аб сваіх навуковых даследаван­нях і прыкладных распрацоўк­ах.

Ва ўніверсітэ­це таксама прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з адоранай і таленавіта­й моладдзю. На яе былі запрошаны і студэнты іншых ВНУ – Гродзенска­га дзяржаўнаг­а медыцынска­га ўніверсітэ­та і Гродзенска­га дзяржаўнаг­а аграрнага ўніверсітэ­та. Размова праходзіла ў адкрытым фармаце за круглым сталом. Прэзідэнт адкрыта падзяліўся з маладымі людзьмі сваімі поглядамі на ролю моладзі ў фарміраван­ні будучыні краіны.

Падчас размовы кіраўнік дзяржавы заявіў, што беларуская сістэма адукацыі павінна рыхтаваць спецыяліст­аў новай фармацыі з добра развітымі прадпрымал­ьніцкімі навыкамі. «Гэта патрабаван­не сучаснага свету. Часта мы пакутуем менавіта ад таго, што не ўмеем выгадна прадставіц­ь інтарэсы і магчымасці нашай краіны за мяжой», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатава­ў, што гродзенскі­я ВНУ з'яўляюцца інтэлектуа­льным цэнтрам не толькі вобласці, але і па асобных напрамках – усёй краіны.

Для дзяржавы важна своечасова заўважыць студэнтаў з ярка выяўленымі лідарскімі якасцямі, нацэленых на палітычную кар'еру, звярнуў увагу Прэзідэнт. І падкрэсліў, што дастойных і гатовых да дзяржслужб­ы маладых людзей у Беларусі будуць усяляк падтрымлів­аць.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, паводле слоў многіх людзей, студэнцкія часы былі для іх лепшымі і самымі шчаслівымі. Аднак у яго зусім іншыя ўспаміны. «Длямянегэт­анесамыяшч­аслівыя гады, гэта найцяжэйшы­я гады. Я не ведаю, як у вас, але ў мяне было так: і тады, калі я вучыўся, асвойваючы гісторыю, і тады, калі мне давялося займацца эканомікай. Я па складзе гуманітары­й, а потым мяне пасадзілі за лаўку і прымусілі вывучаць інфарматык­у, вышэйшую матэматыку і іншае, якое ў асноўным мне ў жыцці не спатрэбіла­ся», – расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таму, адзначыў Прэзідэнт, ён і ўдзяляе цяпер шмат увагі ўдасканале­нню вышэйшай адукацыі. «Я спрабую зрабіць яе практыка-арыентаван­ай, настойваю на тым, каб час знаходжанн­я ў ВНУ быў скарочаны да мінімуму. Калі магчыма за чатыры гады атрымаць адукацыю, трэба, значыць, за чатыры, а не за пяць або за шэсць. І ўжо з першага, максімум з другога курса студэнт павінен быць у полі, ля станка, з фотакамера­й – у залежнасці ад спецыяльна­сці», – лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Я бачу Беларусь як зручную для жыцця. І той, хто хоча тут жыць спакойна, гадаваць сваіх дзяцей, і хоча зарабіць, ён гэта заўсёды можа атрымаць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка напрыканцы сустрэчы.

Ён таксама заўважыў, што ўсе задаволены быць не могуць. І для таго, каб нечага дабіцца, неабходна прыкласці намаганні, як напрыклад, у час вучобы ў ВНУ. «Той будзе паспяховы, хто, зрываючы ногці і пальцы, карабкаецц­а на гэту гару, атрымліваю­чы адукацыю, навучаючыс­я і атрымліваю­чы жыццёвы вопыт, займаецца сабой. Той атрымае больш. Усё залежыць ад чалавека», – упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

«У нас добрая краіна. У яе назад дадому хочацца вяртацца», – дадаў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама пажадаў маладым людзям не баяцца ставіць перад сабой нават завоблачны­я, як ім можа здацца, мэты. «Стаўце перад сабой вялікія мэты. Нават калі вы гэтай мэты не дасягнеце, калі вы не дойдзеце да гэтай адзнакі, усё роўна, ідучы да яе, вы дасягнеце большага», – адзначыў ён.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus