Ostrovetskaja Pravda

ЗАБАЎЛЯЛіС­Я

- Вольга ХАЦЯНОВіЧ, фота аўтара. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by

Было чым заняцца і тым, хто прыйшоў на кірмаш, каб прыемна правесці час. Песнямі, танцамі і конкурсамі астраўчан забаўлялі работнікі сектара культуры. Да слова, атрымаць у падарунак сакавіты яблык або банку тушонкі можна было не толькі замест квітка бяспройгры­шнай латарэі: такія прызы выдаваліся кожнаму ўдзельніку конкурсаў і гульняў, якія праводзілі­ся на святочнай сцэне.

Ну і якое ж свята без паветраных шарыкаў, папкорна і салодкай ваты – дзяцей на кірмашы проста немагчыма было не парадаваць! А кактэйлі, гарачыя бліны з розным начыннем і шашлык з салатай з гародніны чакалі тых, хто яшчэ не паспеў паснедаць або ўжо прагаладаў­ся. Будзем з кветкамі – і цыбуляй Свята для дзяцей Чарга за гервяцкай ялавічынай

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus