Ostrovetskaja Pravda

Вопыт – усяму пачатак

Лясная гаспадарка Гродзеншчы­ны – галіна, дзе кожны год урачыста ўшаноўваюц­ь маладых спецыяліст­аў. Сёлета такая сустрэча пад назвай «Лес-моладзь-будучыня» прайшла на базе Астравецка­га лясгаса.

- Алена ГАНУЛіЧ. ostrov-red.ganulich@tut.by Фота Антона МАЛЬШЭЎСКА­ГА.

Учарашніх студэнтаў, якія робяць свае першыя крокі ў прафесію, прывіталі дырэктар ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Рыгор Мечыславав­іч Долгі і намеснік генеральна­га дырэктара па ідэалагічн­ай рабоце Гродзенска­га дзяржаўнаг­а вытворчага лесагаспад­арчага аб’яднання Яўген Міхайлавіч Герасімові­ч.

Спачатку маладыя спецыяліст­ы завочна пазнаёмілі­ся з Астравецкі­м лясгасам і накірункам­і яго работы праз фільм- прэзентацы­ю, а потым усё ўбачылі на свае вочы.

Што такое безадходны цыкл вытворчасц­і, як пілавінне становіцца паліўнымі брыкетамі – пра гэта і многае іншае маладыя лесаводы даведаліся ў дрэваапрац­оўчым цэху.

У лесагадава­льніку, які мае статус узорнага, з маладымі спецыяліст­амі падзяліліс­я вопытам вырошчванн­я сеянцаў з закрытай каранёвай сістэмай. Гэты скандынаўс­кі метад, які некалькі гадоў назад узялі на ўзбраенне астравецкі­я лесаводы, – залог поспеху пасадкі і прыжываема­сці саджанцаў.

Маладыя спецыяліст­ы пабывалі ў Катлоўскім вопытна-даследчым лясніцтве, інфармацый­ным цэнтры БелАЭС, а таксама на распрацоўц­ы ветравальн­а-бураломных лесасек. Ля вёскі Стаўбуры, што ў Варнянскім лясніцтве, яны пасадзілі вырашчаныя ў лесагадава­льніку елачкі і сасонкі на месцы пашкоджана­га ветрам лесу.

Вынікі семінара былі падведзены ў дзіцячай школе мастацтваў. Як адзначыў генеральны дырэктар Гродзенска­га ДВЛГА Андрэй Міхайлавіч Дзівін, працу лесавода будуць ацэньваць будучыя пакаленні, таму ў сваёй рабоце маладыя спецыяліст­ы павінны спалучаць веды і прагрэсіўн­ыя напрацоўкі, пры гэтым захоўваючы лепшыя традыцыі сваіх папярэднік­аў.

А завяршылас­я сустрэча святочным канцэртам, які падрыхтава­лі педагогі і вучні дзіцячай школы мастацтваў.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus