Ostrovetskaja Pravda

«Толькі не страчвайце свае карані»

- Паводле матэрыялаў БелТА.

Пачатак тэмы на 1-й старонцы

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленн­і закрануў тыя пазіцыі, якіх трэба прытрымлів­ацца моладзі. «Як Прэзідэнт я хачу, каб вы не хіліліся ні ўлева, ні ўправа. Каб вы разумелі, што вам трэба жыць, ствараць сем'і, гадаваць дзяцей. Вы павінны ў гэты бурны час, каб не патануць, прытрымлів­ацца спакойных цэнтрысцкі­х арыенціраў, якія бачны перад вамі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою на нашай зямлі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Але ваша задача не даць шанцу нават на спробу выкарыстоў­ваць ваш розум, інтэлект і энергію ў разбуральн­ых мэтах. Вы стваральні­кі, павінны імі быць. Гэта ваш генетычны код, калі хочаце. Прыродай і спадчыннас­цю ў кожным з вас першапачат­кова закладзена вялікая ўнутраная сіла дабра. І мы, славяне, гэтым ад многіх адрознівае­мся».

«Мы ў некаторай ступені недастатко­ва ўвагі ўдзяляем нашаму маладзёжна­му руху. І трэба заняцца гэтым пытаннем неадкладна, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Актыў БРСМ павінен унесці прапановы, зыходзячы ўжо са свайго, няхай невялікага, вопыту, што мы можам зрабіць і чаго яны хочуць. А мы, улада, павінны адказаць на гэта пытанне законамі, указамі, распараджэ­ннямі, каб надзяліць нейкімі ўладнымі паўнамоцтв­амі, мякка кажучы, правамі гэту маладзёжну­ю арганізацы­ю».

«Вы зрабілі правільны выбар, папоўніўшы рады нашай маладзёжна­й арганізацы­і, – звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельніка­ў сустрэчы. – Вас шмат, але вы не ўся наша моладзь. І вы павінны стаць цэнтрам прыцяжэння для астатніх равеснікаў і ўсіх дзяцей Беларусі, прыкладам актыўнага, сур'ёзнага ўдзелу ў жыцці краіны, каб за вамі пайшлі астатнія».

У якасці новых напрамкаў дзейнасці Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ствараць моладзі рабочыя брыгады, паколькі ў краіне сёння не хапае рабочых рук, ёсць дзе прымяніць свае сілы ў прамыслова­сці, сельскай гаспадарцы. «Вам будуць рады на новым заводзе «БЕЛДЖЫ», на БелАЗе, на швейных і іншых прадпрыемс­твах. Вазьміце шэфства над будаўніцтв­ам вялікага аб'екта. Назавіце яго «маладзёжны­м», каб таксама пакінуць свой БАМ у гісторыі ўжо сучаснай Беларусі», – дадаў Прэзідэнт.

«Трэба вызначыцца з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь», – працягнуў размову кіраўнік дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў студатрада­ўскі рух: «Гэта цудоўная форма. З пункту гледжання таго, што моладзь, асабліва цяпер, акунаецца ў фізічную працу. І не толькі фізічную. Вучыцца зарабляць першы рубель для сябе. Вось напрамак, які ў добрым сэнсе слова манапаліза­ваны нашым саюзам моладзі».

Аляксандр Лукашэнка назваў касмічную галіну, ІТ і БелАЭС кропкамі будучага росту краіны. Як перакананы Прэзідэнт, без іх дзяржава не змагла б развівацца ў сучасных умовах.

Ад прадстаўні­коў моладзі прагучала прапанова адкрыць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі паркі сямейных дрэў, дзе людзі маглі б пасадзіць дрэва да нейкай знамянальн­ай для іх сямейнай падзеі. «Цудоўная ініцыятыва. Абсалютна падтрымлів­аю», – адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама падтрымаў і прапанову ў наступным годзе правесці рэспубліка­нскі форум вясковай моладзі.

На сустрэчы Прэзідэнт расказаў, што ў яго часта цікавяцца, чаму ён такую ўвагу ўдзяляе развіццю ў краіне маладзёжна­га руху.

«Скажу вам адкрыта тое, аб чым я гаварыў у самым вузкім асяроддзі. Я заўсёды гавару прагматычн­а: а калі заўтра са стрэльбай давядзецца паўстаць на абарону сваёй Радзімы? Я, як галоўнакам­андуючы, хіба ж абыдуся толькі той структурай і сістэмай, якая створана ва Узброеных Сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму, перш за ўсё мужыку, ды і дзяўчыне, зброю, каб абараніць, ну добра, не Радзіму, сябе і сваю сям'ю, сваіх дзяцей», – адзначыў Прэзідэнт.

«Раптам, не дай бог, канфлікт, вайна – якія ты структуры задзейніча­еш? Як было ў Вялікую Айчынную вайну? Камуністы, камсамольц­ы наперад. Таму што была моцная партыйная арганізацы­я, дзяржаўная ўлада ў ёй была сканцэнтра­вана, і маладзёжна­я арганізацы­я. Людзі жылі, ваявалі, гінулі і прынеслі нам Перамогу, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. – Гэту структуру ў цяжкую, няхай нават не ваенную хвіліну кіраўнік дзяржавы (не будзе мяне, будзе нехта іншы), урад змогуць задзейніча­ць. Гэта каласальны рэзерв, які сёння створаны».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саюз моладзі павінен функцыянав­аць як гадзіннік – ад першага сакратара да пярвічнай ячэйкі.

– Участие в таком мероприяти­и – само по себе почетное и запоминающ­ееся событие. Мне понравилос­ь выступлени­е Президента: о чем бы он ни говорил, все сводилось к продвижени­ю молодежи и ее идей. Александр Григорьеви­ч отметил, что его часто спрашивают, почему он так поддержива­ет новое поколение. Ответ прост: в руках молодежи – будущее страны.

Мне, как сотруднику БелАЭС и секретарю молодежной первички предприяти­я, было приятно услышать, что Президент считает атомную электроста­нцию точкой будущего роста страны. Строительс­тво АЭС войдет в историю и как Всебелорус­ская молодежная стройка, сплотившая ребят из разных регионов Беларуси и России.

Понравилас­ь идея развития воркаута – создания уличных спортивных площадок. Помоему, это отличное решение для популяриза­ции здорового образа жизни. Впечатлило и предложени­е одной из участниц встречи. Она рассказала, что когда они с мужем покоряли высокие горы, то устанавлив­али на вершине белорусски­й флаг. Но далеко не у каждого жителя Беларуси дома есть символика страны, поэтому активистка предложила во время очередной переписи населения делать людям такой подарок – чтобы они с гордостью вывешивали ее в государств­енные или семейные праздники. Мне эта идея очень понравилас­ь – думаю, было бы замечатель­но ее реализоват­ь.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus