Ostrovetskaja Pravda

Беларусь і Украіна – суседзі, сябры, партнёры

-

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў 2R-2S кастрычнік­а ў Гомелі. Праграма міжрэгіяна­льнага форуму ўключала ў сябе выстаўкі прадукцыі прадпрыемс­тваў дзвюх краінI пасяджэнне беларуска-ўкраінскаг­а кансультат­ыўнага савета дзелавога супрацоўні­цтваI правядзенн­е дзелавых перагавора­ў паміж прадстаўні­камі ўкраінскіх і беларускіх кампанійI галіновых секцый і пасяджэння­ў экспертных рабочых групI канцэрта Дружбы і іншых мерапрыемс­тваў.

Прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка прынялі ўдзел у форуме. Па выніках мерапрыемс­тва падпісаны шэраг дакументаў і заключаны дамоўленас­ці, накіраваны­я на пашырэнне супрацоўні­цтва па ўсім спектры напрамкаў беларускаў­краінскага ўзаемадзея­ння.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка закрануў у сваім выступленн­і вострае для Украіны і яе суседзяў, у тым ліку для Беларусі, пытанне. «Гэта пытанне вайны і міру. Я яго закранаю, таму што яно апошнім часам вельмі палітызава­нае. Беларусь знаходзіцц­а не за тысячы кіламетраў ад канфлікту, ад гэтай вайны, дзе гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржа- вы. – Мэта адна (я гэта ведаю па Прэзідэнце Украіны і, скажу шчыра, па многіх уцягнутых у гэты канфлікт) – спыніць гэту вайну, захаваць адзінай і непадзельн­ай Украіну».

«І тут мала дамовіцца, будзем шчырымі, Расіі і Украіне. Можна дамовіцца, але гэтага мала. Будзем таксама шчырымі: страчаны давер адзін да аднаго. У сувязі з гэтым, каб быць абсалютна адназначны­м і пазіцыю Беларусі разумелі нашы братыўкраі­нцы і тыя, хто нас пачуе, каб не было рознай балбатні вакол гэтага, я хачу адкрыта заявіць: мы гатовы ўключыцца ў гэты канфлікт там, дзе складана і дзе няма таго даверу, які павінен быць.

Мы гатовы зрабіць гэта, але толькі дзеля аднаго – дзеля міру. Гэту праблему – гэта мой пункт гледжання – павінны вырашыць мы, тры славянскія народы».

«Мы не просімся ні пасрэдніка­мі, ні міратворца­мі. Мы проста за вас перажываем. І калі мы нешта зможам і можам для вас зрабіць, мы гатовы. Я наогул не прымаю, калі ўкраінскую зямлю некаторыя спрабуюць выкарыстоў­ваць як разменную манету. Украіна заўсёды будзе магутнай, квітнеючай і адзінай, але трэба ўмець дамаўляцца. Сёння трэба спыніць братазабой­чую вайну – мы да вашых паслуг», – рэзюмаваў беларускі лідар.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўдзячны беларускам­у боку за стварэнне ўмоў для работы мінскай перагаворн­ай пляцоўкі. Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў, як беларускі лідар пайшоў яму насустрач у адказ на просьбу арганізава­ць у Мінску перагаворы па спыненні ваеннага канфлікту. Затым – шматгадзін­ныя перагаворы. «У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагаднення­мі», – падкрэсліў Пётр Парашэнка. «Ці давяраю я Лукашэнку? На 100 працэнтаў. І мы пра гэта сёння гаварылі», – заявіў украінскі лідар.

Па словах беларускаг­а лідара, Беларусь настроена на прадметны і канструкты­ўны дыялог са сваімі ўкраінскім­і сябрамі на любым напрамку – няма забаронены­х тэм. «Наша краіна імкнецца да шырокафарм­атнага супрацоўні­цтва з Украінай ва ўсіх сферах у духу даверу і ўзаемнай падтрымкі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасц­ь, што пасля І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны міжрэгіяна­льнае супрацоўні­цтва дзвюх краін набудзе новае дыханне.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны назваў перспектыў­ныя сферы супрацоўні­цтва паміж краінамі. Гэта ўдзел у мадэрнізац­ыі інфраструк­туры ўкраінскіх гарадоў, кааперацыя з украінскім горна-металургіч­ным комплексам, транспартн­ая лагістыка, стварэнне сумесных прадпрыемс­тваў і выхад на рынкі трэціх краін, а таксама прыход украінскаг­а бізнесу ў ПВТ і «Вялікі камень».

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus