Ostrovetskaja Pravda

Дарожны збор. Што зменіцца?

-

Механізм спагнання дарожнага збору ў Беларусі зменіцца. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала …Беларусь 1» са спасылкай на першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.

У Беларусі створана міжведамас­ная рабочая група па выпрацоўцы ўзгодненаг­а рашэння па пытаннях вызначэння парадку спагнання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартн­ага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, устанаўлен­ня кантролю за яе выплатай. Кіруе яе работай Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, сума падатку застанецца ранейшай, а механізм спагнання зменіцца. «Прынцып: ездзіш – плаці. Калі выехаў на машыне, у цябе павінна быць аплата гэтай дзяржпошлі­ны. Мінімальны перыяд – месяц. Ездзіш месяц, калі ласка, заплаці за месяц. Калі ты плаціш адразу за год, будзе паніжаючы каэфіцыент – каля 80 працэнтаў ад гэтай сумы. Мы адвязваем яе ад выплаты тэхагляду», – сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Праект узгодненаг­а рашэння міжведамас­най рабочай групе неабходна падрыхтава­ць і ўнесці ў Савет Міністраў да 1 лютага 2019 года.

Уключэнне службовымі асобамі арганізацы­й, якія займаюцца эксплуатац­ыяй жылфонду і прадастаўл­яюць ЖКП або якія налічваюць плату за ЖКП і плату за карыстанне жылым памяшканне­м, лішніх сум у жыроўку прыводзіць да папярэджан­ня або накладання штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь (1 БВ цяпер складае Br24,5). Размова ідзе аб уключэнні сум за ЖКП, якія перавышаюц­ь кошт паслуг, аказаных спажыўцу, або сум платы за дадатковыя ЖКП без заключэння адпаведных дагавораў на іх аказанне са спажыўцамі, або іншых

Паводле матэрыялаў БелТА.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus