Ostrovetskaja Pravda

Калі ў жыроўцы лішняя сума

-

Уступіў у сілу артыкул 11.83 Кодэкса Беларусі аб адміністра­цыйных правапаруш­эннях …Парушэнне парадку ўключэння ў паведамлен­не сум платы за жыллёва-камунальны­я паслугі або ўключэнне ў яго іншых плацяжоў».

плацяжоў, уключэнне якіх у паведамлен­не не прадугледж­ана заканадаўс­твам.

Згодна з ч. 2 гэтага артыкула тыя ж дзеянні, здзейснены­я паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністра­цыйнага спагнання за такія ж парушэнні, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велічынь.

Як адзначаў раней намеснік міністра ЖКГ Віталь Смірноў, пры выяўленні лішніх сум у паведамлен­ні можна звярнуцца ў мясцовы выканкам або адміністра­цыю адпаведнаг­а раёна горада. Калі факт правапаруш­эння пацвердзіц­ца, то на вінаватую службовую асобу павінен быць складзены адміністра­цыйны пратакол. Справы аб такіх правапаруш­эннях будуць разглядаць спецыяльна створаныя камісіі. «Усе дадатковыя паслугі могуць аказвацца толькі на падставе заключанаг­а са спажыўцом індывідуал­ьнага дагавора, пры гэтым жыхары маюць права адмовіцца ад такіх паслуг. На практыцы ж бывае, што людзей не праінфарма­валі, дагавор не заключалі, але плату налічваюць. Гэта незаконна», – дадаў намеснік міністра.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus