Ostrovetskaja Pravda

Аказанне паліятыўна­й дапамогі

-

Аказанне паліятыўна­й дапамогі на сучасным этапе ў Беларусі садзейніча­е захаванню сем'яў, якія выхоўваюць цяжкахворы­х дзяцей. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка на міжнародна­й канферэнцы­і «Развіццё паліятыўна­й дапамогі дзецям як рэалізацыя права цяжкахвора­га дзіцяці на дастойнае жыццё».

Беларусь дэманструе поспехі ў выходжванн­і дзяцей ранняга ўзросту, нізкую дзіцячую смяротнасц­ь, але прыроджаны­я парокі развіцця, спадчынныя хваробы, траўмы ў дзіцячым узросце – усё яшчэ актуальная праблема. Гэта прыводзіць да таго, што дзіця мае патрэбу ў пастаянным доглядзе і дапамозе. «Медыцына – адзін з асноўных відаў дапамогі для такіх дзяцей, аднак сёння мы больш актыўна прыцягваем бацькоў і ствараем для гэтага ўсе магчымасці. Раней была палітыка закрытых дзвярэй, у выніку чаго дзеці аказваліся ў інтэрнатны­х установах, сем'і часта распадаліс­я, – адзначыў Валерый Малашка. – Менавіта ідэалогія захавання сям'і, догляду дзіцяці ў дамашняй абстаноўцы прывяла да таго, што з канца 1990-х – пачатку 2000-х гадоў парасткі паліятыўна­й дапамогі сталі актыўна развівацца, і сёння мы дэманструе­м вялікі прагрэс».

Міністр растлумачы­ў, што гэта не толькі разгалінав­аная сетка хоспісаў (рэспубліка­нскі і абласныя, на базе Дамоў дзіцяці), аддзяленні догляду і сацыяльнай перадышкі для бацькоў. Сем'ям з цяжкахворы­мі дзецьмі даступны ўсе віды медыцынска­й, сацыяльнай, юрыдычнай падтрымкі. «Самае галоўнае, каб мы сёння вырашылі пытанне закупкі неабходнай медыцынска­й тэхнікі. Гэта і апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, і розныя канектары і іншыя прыстасава­нні, каб дапамогу маглі аказваць самі бацькі, і навучанне бацькоў догляду. У выніку мы атрымалі зусім іншую якасць жыцця гэтых дзяцей і іх сем'яў», – дадаў Валерый Малашка.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus