Пад знос

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

У Бе­ла­русі ўда­клад­не­ны па­ра­дак зно­су невы­ка­ры­стоў­ва­е­мых аб'ек­таў неру­хо­май ма­ё­мас­ці. Гэта пра­ду­г­ле­джа­на пас­та­но­вай Са­ве­та Міністраў ад 31 ка­ст­рыч­ніка 2018 го­да №785, якая ўсту­пі­ць у сі­лу з 31 студ­зе­ня 2019 го­да.

Як рас­тлу­ма­чыў на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня го­ра­да­бу­даўніцтва, пра­ект­най, наву­ко­ва-тэхніч­най і іна­ва­цый­най паліты­кі Мініст­эр­ства ар­хіт­эк­ту­ры і бу­даўніцтва Ар­цём Юш­кевіч, ра­ней не быў урэ­гу­ля­ва­ны па­ра­дак зно­су аб'ек­та. Бы­ло незра­зу­ме­ла, якія для гэ­та­га патр­эб­ны да­ку­мен­ты. Пас­та­но­вай гэтыя да­ку­мен­ты ўрэ­гу­ля­ва­ны ў поў­ным аб'ёме. Пазна­ча­на, што неаб­ход­на звяр­тац­ца ў вы­кан­кам, ат­рым­лі­ва­ць ра­ш­энне, у якім бу­ду­ць пра­пі­с­ва­ць патра­ба­ван­ні па ад­клю­ч­эн­ні гэ­та­га бу­дын­ка ад аб'ек­таў ін­фра­струк­ту­ры.

Пра­ду­г­ле­джа­на ўз­гад­ненне вы­кан­ка­мам па­рад­ку, спо­са­бу зно­су аб'ек­та, па­рад­ку абы­ход­жан­ня з мат­э­ры­я­ла­мі і ад­хо­да­мі, якія пры гэтым утва­ра­юц­ца, а так­са­ма спо­са­бу ад­наў­лен­ня ўрад­лі­вас­ці зя­мель і ўклю­ч­эн­ня іх у гас­па­дар­чы аба­рот. «Паста­но­ва кан­кр­эты­за­ва­ла па­ра­дак пра­вяд­зен­ня гэтай ра­бо­ты. Пры зва­ро­це ў вы­кан­кам суб'ект гас­па­да­ран­ня прыкла­дае да за­явы свае пра­па­но­вы аб тым, што ра­бі­ць з мат­э­ры­я­ла­мі, якія ўтва­ра­юц­ца пры зно­се. На наш по­гляд, істот­на спрас­цілі­ся пы­тан­ні зно­су невы­ка­ры­стоў­ва­е­мых аб'ек­таў», – да­даў Ар­цём Юш­кевіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.