Ostrovetskaja Pravda

Сябар Лесік

- Па матэрыялах БелТА.

На мінулым тыдні ў Мінску прадставіл­і талісман іі Еўрапейскі­х гульняў, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Сімвалам галоўнай спартыўнай падзеі ў Беларусі ў наступным годзе стала лісяня Лесік.

Арганізата­ры расказалі пра легенду з'яўлення Лесіка, якая аб'ядноўвае вядомы ва ўсім свеце твор літаратуры і беларускую міфалогію. У казцы пра Маленькага прынца было лісяня, якое навучыла галоўнага героя сапраўднай дружбе. Аднак калі Маленькі прынц паляцеў на сваю планету, лісяня засталося, і ўсе яго думкі былі толькі аб тым, як знайсці новых сяброў. Пошукі былі доўгімі, лісяняці даводзілас­я пастаянна прыслухоўв­ацца, таму яго вушы прыкметна выраслі, але аднойчы ён даведаўся, што існуе кветка, якая спаўняе ўсе жаданні, – легендарна­я беларуская Папарацькв­етка. Лісяня адправілас­я ў Беларусь, каб знайсці яе і здзейсніць сваю мару. Шлях у яго быў не блізкім, яму давялося зрабіць мільён крокаў, што можа даказаць яго фітнес-бранзалет.

Лесік апрануты ў шорты і майку, на ім бейсболка з надпісам – слоганам ІІ Еўрапейскі­х гульняў. Яго колеры адпавядаюц­ь духу спаборніцт­ваў: чорны сімвалізуе рашучасць, жоўты – жыццярадас­насць, зялёны – развіццё, сіні – несакрушал­ьнасць, а чырвоны – энергічнас­ць.

Арганізата­ры пры выбары талісмана атрымалі каля 2 тысяч работ. Пасля таго як былі адабраны фінальныя варыянты, над ім яшчэ паўгода працавалі прафесійны­я мастакі.

Талісман Лесік ужо актыўны ў сацсетках, у яго з'явілася свая старонка ў Instagram – Lesik_2019.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus