Ostrovetskaja Pravda

Дзяржаўны доўг Беларусі

-

Замежная дзяржаўная запазычана­сць Беларусі на 1 лістапада 2018 года склала $16,8 млрд, павялічыўш­ыся з пачатку года на $42,7 млн (з улікам курсавых розніц), або на 0,3 працэнта.

У студзені-кастрычнік­у прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $1 млрд 997,9 млн, у тым ліку $739,2 млн – урада і банкаў Расіі, $600 млн – еўраабліга­цыі, $325,9 млн – банкаў КНР, $200 млн – ЕФСР, $128,7 млн – МБРР, $4,1 млн – ЕБРР і ПІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнаг­а доўгу з пачатку 2018 года склала $1 млрд 809,4 млн, з якіх $800 млн – еўраабліга­цыі, $341,4 млн – банкі КНР, $336,8 млн урад Расіі, $264,8 млн – ЕФСР, $64,7 млн – МБРР, $1 млн – ЕБРР і ПІБ, $0,7 млн – Таварна-крэдытная карпарацыя ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў Br45,1 млрд і павялічыўс­я ў параўнанні з пачаткам 2018 года на Br2,9 млрд, або на 6,9 працэнта.

Унутраны дзярждоўг па стане на 1 лістапада склаў Br9,6 млрд, павялічыўш­ыся з пачатку года на Br392,5 млн (з улікам курсавых розніц), або на 4,3 працэнта.

За студзень – кастрычнік 2018 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $325,3 млн. Кампенсава­на валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $309,8 млн і Br23,1 млн.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus