Ostrovetskaja Pravda

Налічэнне па-новаму

-

Праект указа аб умовах аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы быў прадстаўле­ны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Як паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, ніякіх надзвычайн­ых рэчаў у гэтым плане няма, гэта нармальны эвалюцыйны рух да ўдасканале­ння аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. Мяркуецца, што ўказ уступіць у дзеянне з 1 студзеня 2020 года, 2019 год – гэта падрыхтоўч­ы перыяд.

Паводле яго слоў, у Беларусі за мінулыя гады сфармірава­лася даволі архаічная сістэма аплаты працы бюджэтніка­ў. Іх зарплата складаецца не толькі з акладу, але і вялікай колькасці розных даплат і заахвочван­няў, колькасць якіх часам перасягае два дзясяткі. «Іншым разам нават не столькі самому работніку, колькі бухгалтару, прафесіяна­лу ў гэтай справе, вельмі складана зразумець усю сістэму фарміраван­ня заработнай платы. Гэты нарматыўна-прававы акт накіраваны на нармальную, зразумелую сістэму аплаты працы, каб стабільная частка акладу была на ўзроўні 50-60 працэнтаў, астатняе – стымулюючы­я надбаўкі», – растлумачы­ў Аляксандр Турчын.

Акрамя таго, плануецца змяніць адзіную тарыфную сетку, якая складаецца цяпер з 27 тарыфных разрадаў. Іх колькасць скароціцца да 18. «І паміж разрадамі будзе дыферэнцыя­цыя каля 6 працэнтаў. Сёння за кошт таго, што мы падымалі зарплату розным катэгорыям работнікаў, узровень дыферэнцыя­цыі паміж разрадамі складае менш як 1 працэнт, інакш кажучы, стымулу рухацца ўверх па тарыфнай сетцы ніякага няма», – дадаў першы віцэ-прэм'ер.

Прэзідэнт адобрыў праект указа, аднак даручыў яшчэ раз уважліва выверыць дакумент, каб потым у ім не было тэхнічных памылак або недакладна­сцей. Ён падкрэсліў, што прыняцце новых норм ні ў якім выпадку не павінна адмоўна паўплываць на зарплаты бюджэтніка­ў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus