Су­свет­ны ба­ланс

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Ні­на РЫБіК

Уа­пош­ні час толь­кі і чу­еш: люд­зі сталі злы­мі, жорст­кі­мі, сквап­ны­мі, акра­мя гро­шай, іх больш ні­чо­га не ці­каві­ць, за ка­пей­ку на зла­чын­ства пой­ду­ць, це­раз род­на­га ча­ла­ве­ка пе­рас­ту­пя­ць. «Не, ра­ней та­ко­га не бы­ло, ра­ней люд­зі бы­лі больш доб­ры­мі, спа­гад­лі­вы­мі, сум­лен­ны­мі, шчы­ры­мі – не тое, што за­раз», – гэта гучы­ць рэчы­та­ты­вам.

Хо­ць, вя­до­ма ж, бы­ло – ха­па­ла і хці­вас­ці, і зай­зд­рас­ці, і под­лас­ці, і здра­ды – па­чы­тай­це су­свет­ную гіста­рыч­ную літа­ра­ту­ру, і не аба­вяз­ко­ва ма­стац­кую, дастат­ко­ва да­ку­мен­таль­най. Мне зда­ец­ца, што люд­зі за ты­ся­ча­годдзі сва­ёй эва­лю­цыі ніколь­кі не змянілі­ся – ін­шы­мі сталі толь­кі ўмо­вы іх іс­на­ван­ня, а ўсе іх за­га­ны – зр­э­шты, як і даб­ро­ты, – эва­лю­цы­яніру­ю­ць ра­зам з ча­ла­вецтвам: калі ра­ней білі­ся за ме­жы, то за­раз – за ма­шы­ны, калі ра­ней да­па­ма­глі ка­вал­кам хле­ба ці жмень­кай мукі, то ця­пер – гра­шы­ма…

Тым не менш, мно­гія – мне зда­ец­ца, што боль­шас­ць! – пе­ра­ка­на­ны, што люд­зі ця­пер гор­шыя, чым ра­ней, што іх раз’ядае ір­жа ка­ры­слі­вас­ці, іл­жы­вас­ці, под­лас­ці, зай­зд­рас­ці – і ра­тун­ку ад гэ­та­га ня­ма. Апа­каліп­сіс!

І так ча­ста я пра гэта чую і чы­таю, што між­волі па­чы­наю за­дум­вац­ца: са­праў­ды гэта ак­сіё­ма, не патра­бу­ю­чая до­ка­зу, – ці яе зра­бі­ла та­кой коль­кас­ць паўтар­эн­няў? Ну, як у каз­цы: калі ніх­то не хо­ча за­ў­ва­жа­ць, што ка­роль го­лы і ўсе сц­вяр­джа­ю­ць, што на ім но­вы пры­го­жы ўбор – то, мо­жа, так яно і ёс­ць?

Але ж ат­рым­лі­ва­ец­ца нела­гіч­на: калі пе­ра­важ­ная боль­шас­ць люд­зей упэў­не­на, што люд­зі злыя і ка­ры­слі­выя – то пра ка­го ж та­ды яны га­во­ра­ць? Ад­но з двух: аль­бо са­мі пра ся­бе, апраўд­ва­ю­чы тым са­мым улас­ныя грахі – маў­ляў, якія ўсе, та­кі і я. Але ў та­кім вы­пад­ку на­во­шта асуд­жа­ць тых, хто та­кі ж, як і ты? Ці боль­шая і леп­шая част­ка гра­мад­ства та­кім чы­нам кляй­мі­ць мен­шую – а гэта азна­чае, што ўсё не так і др­эн­на ў гэтым са­мым гра­мад­стве.

Са сваім ад­веч­ным ап­ты­міз­мам я схі­ля­ю­ся да дру­го­га ва­ры­ян­ту. Мо, та­му, што мне шан­цуе ў жыц­ці на доб­рых і шчы­рых люд­зей, і я пе­ра­ка­на­на, што іх на са­мой спра­ве больш, чым др­эн­ных, злых, зай­зд­ро­слі­вых – якія, вя­до­ма ж, так­са­ма неад­ной­чы білі мяне «з на­гі» і, неа­бачлі­ва да­пуш­ча­ныя ў да­вер­лівую ду­шу, та­ле­навіта, на­тх­нё­на і шчод­ра гад­зілі ў са­мыя па­та­ем­ныя яе ку­точ­кі.

…Са­мы све­жы прыклад з май­го аса­біс­та­га жыц­ця, які свед­чы­ць, што доб­рых люд­зей на­шмат больш, чым мы ду­ма­ем, і неа­ба­вяз­ко­ва гэта нех­та з тых, ка­му ты сам зра­біў нешта до­брае. Ран­кам да ра­бо­ты ха­це­ла пра­ве­да­ць у баль­ні­цы хво­ра­га ба­ць­ку, за­бег­ла ў ма­га­зін да­ку­пі­ць што-коль­вечы – і, раз­лічы­ў­шы­ся, па­кі­ну­ла ка­ша­лёк на пры­лаўку. Зда­га­дай­це­ся, калі гэта вы­свет­ліла­ся? Гад­зі­ны праз дзве, калі з ма­га­зі­на пат­эле­фа­на­валі ў рэ­дак­цыю. А ў ка­шаль­ку, між ін­шым, бы­лі не толь­кі бан­каўскія карт­кі – у тым ліку і бес­кан­такт­ныя, які­мі мож­на раз­ліч­вац­ца без увяд­зен­ня пін-ко­да, але і пры­стой­ная су­ма на­яў­ных гро­шай. І ніх­то не па­к­ва­піў­ся! І гэта, дар­эчы, не пер­шы раз, калі ў ма­га­зіне «Ана­стасія» мне вяр­та­ю­ць лішне ўзя­тыя гро­шы – па­мыл­кі ж зда­ра­юц­ца ва ўсіх! – ці неда­дад­зе­ную рэ­шту. Дзя­куй, дзяў­ча­ты!

…Зда­ец­ца, на свае ву­шы чую, як нех­та з чы­та­чоў хмык­нуў: ну вя­до­ма, у кож­ным ма­га­зіне ве­да­ю­ць вас, ве­да­ю­ць, дзе і кім вы пра­цу­е­це – ча­му б і не вяр­ну­ць той ка­ша­лёк? Па­кі­ну­ць – да­ра­ж­эй буд­зе. А вось калі б гэта быў нех­та ін­шы…

Але па­доб­ныя вы­пад­кі неад­ной­чы зда­ралі­ся і та­ды, калі я бы­ла «ін­шай»: ніко­му невя­до­май студ­энт­кай, прак­ты­кант­кай, ма­ла­дым спе­цы­я­лістам, у са­мых роз­ных га­ра­дах і вёс­ках, уста­но­вах, ма­га­зі­нах.

Зр­э­шты, што я ўсё пра ся­бе? Ня­даўні вы­па­дак пра «нека­га ін­ша­га», на­ват не аст­раў­чані­на, рас­ка­за­лі мілі­цы­я­не­ры. Раз­ліч­ва­ю­чы­ся ў ма­га­зіне за ней­кую дроб­ную па­куп­ку, нех­та з пры­езд­жых па­даў пра­даў­цу 200 расій­скіх руб­лёў – у пе­ра­раз­ліку гэта прыклад­на 6,5 бе­ла­рус­кіх. Цяж­ка ска­за­ць, ча­му: мо, вы­пад­ко­ва, ці не ра­за­браў­ся, ці не ве­даў, што ў Бе­ла­русі свая ва­лю­та. А расій­ская двух­со­труб­лёўка па­доб­ная на бе­ла­рус­кую ку­пю­ру ў 200 руб­лёў. І стом­ле­ная пра­даўш­чы­ца да­ла яму рэ­шту як з бе­ла­рус­кіх гро­шай – па сут­на­сці, «па­да­ры­ла» незна­ём­цу амаль сто до­ла­раў. Від­эа­ка­мер ў тым ма­га­зіне ня­ма, так што вы­зна­чы­ць, ка­му дзяўчы­на зра­бі­ла та­кі «па­да­ру­нак» са сва­ёй невя­лі­кай зар­пла­ты, як лю­бя­ць пі­са­ць у афі­цый­ных па­пе­рах, «не ўяў­ля­ла­ся маг­чы­мым».

Вы не па­ве­ры­це – але па­куп­нік, зра­зу­меў­шы, што незна­рок ашу­каў пра­даўш­чы­цу, не па­бег з ра­дас­ці ў рэс­та­ран, каб «за­ма­чы­ць» уда­чу – а вяр­нуў­ся ў ма­га­зін і вяр­нуў гро­шы.

На­п­эў­на, той незна­ё­мы ча­ла­век, як і пра­даў­цы з «Ана­стасіі», і ма­гілёўская жан­чы­на-двор­нік, якая ад­нес­ла ў мілі­цыю па­кет са знойдзе­ны­мі пят­нац­ца­цю ты­ся­ча­мі до­ла­раў, ве­да­ю­ць ці пад­свя­до­ма ад­чу­ва­ю­ць га­лоў­ны за­кон Су­све­ту: усё – і даб­ро, і зло, і неза­кон­на пры­сво­е­нае, і бес­ка­ры­слі­ва ад­дад­зе­нае, і прак­лён, і свет­лае па­жа­данне – УСЁ вер­нец­ца бу­ме­ран­гам: не сён­ня, дык за­ўт­ра, не да ця­бе, дык да тваіх бліз­кіх… Той Са­мы Га­лоў­ны Бух­гал­тар, які вяд­зе пад­лік на­шых доб­рых і др­эн­ных учын­каў, ніколі не па­мы­ля­ец­ца, і ён аба­вяз­ко­ва вы­вед­зе правіль­ны ба­ланс… І тыя прыкла­ды, што ўс­па­мі­на­ю­ць, за­гі­на­ю­чы паль­цы, ша­ноў­ныя чы­та­чы-скеп­ты­кі, пад­ліч­ва­ю­чы, як і коль­кі разоў у іх ці ў іх зна­ё­мых укралі, не ад­далі па­зы­ку, ашу­калі, не аб­вяр­га­ю­ць, а толь­кі па­ц­вяр­джа­ю­ць: доб­рых люд­зей у све­це больш!

А злыя люд­зі і спра­вы іс­ну­ю­ць, каб даб­ро за­ў­ва­жалі, ца­нілі, не за­бы­валі­ся га­ва­ры­ць «дзя­куй» – і так­са­ма ра­бі­ць даб­ро. Неа­ба­вяз­ко­ва ў ад­каз, а – для ба­лан­су: су­свет­на­га і свай­го ўлас­на­га.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.