Шчы­рая раз­мо­ва з Пр­эзід­эн­там

Пр­эзід­энт Бе­ла­русі Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка на мі­ну­лым тыд­ні су­стр­эў­ся з прад­стаўні­ка­мі расій­с­кай ме­дый­най су­поль­на­сці.

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

На сустр­эчы Пр­эзід­энт Бе­ла­русі за­явіў, што су­вер­эніт­эт для Бе­ла­русі – гэта свя­тое. Ён на­га­даў, што ў свой час уносіў мно­ства пра­па­ноў па развіц­ці Са­юзнай дзяр­жа­вы, ад­нак не ўсе бы­лі ўс­пры­ня­ты расій­скім бо­кам, а ця­пер зноў па­чалі ўз­ні­мац­ца гэтыя пы­тан­ні, але схе­ма­тыч­на, пры гэтым блы­та­ец­ца паліты­ка і эка­но­міка. «У імя ча­го? На­во­шта рап­там ця­пер? І што Расія ха­це­ла б, што яна пра­па­нуе?» – спы­таў Пр­эзід­энт.

«Для нас, за­пом­ні­це, свя­тое – гэта су­вер­эніт­эт, я ўжо аб гэтым га­ва­рыў. Гэта ад­нос­ная неза­леж­на­сць, я лі­чу, што аб­са­лют­на неза­леж­ных дзяр­жаў ня­ма. І вы (Расія. – Заў­ва­га БелТА) так­са­ма не на­столь­кі неза­леж­ныя, але су­вер­эн­ныя, – ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка. – Калі нас хо­чу­ць, як Жы­ры­ноўскі пра­па­ноў­ваў, пад­зя­лі­ць на воб­лас­ці і ўва­пхну­ць у Расію – гэ­та­га не буд­зе ніколі. І калі та­кі­мі катэ­го­ры­я­мі кіраўніцтва Расіі мыслі­ць – гэта на шко­ду са­мой Расіі».

Ад­каз­ва­ю­чы на ўда­клад­няль­нае пы­танне, ці ад­чу­вае ён па­гро­зу су­вер­эніт­эту краі­ны, кіраўнік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што за­ў­сё­ды ёс­ць па­гро­за з ад­на­го ці дру­го­га бо­ку. «На тое я і Пр­эзід­энт. Гэта га­лоў­нае пы­танне ў ра­бо­це Пр­эзід­эн­та – за­бяс­пе­чы­ць су­вер­эніт­эт краі­ны, гэта ў Кан­сты­ту­цыі за­пі­са­на», – ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка. Па­вод­ле яго слоў, боль­шая па­гро­за ад­чу­ва­ец­ца з паўд­нё­вай грані­цы, ад­куль хлы­ну­ла зброя, – вось гэта праб­ле­ма і небяс­пе­ка.

Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка ад­ка­заў на пр­эт­эн­зіі, якія ча­сам гу­ча­ць, аб шмат­мі­льярд­най пад­т­рым­цы з бо­ку Расіі. Кіраўнік дзяр­жа­вы пад­кр­эс­ліў, што калі і аказ­ва­ец­ца пэў­ная кр­эдыт­ная пад­т­рым­ка з расій­ска­га бо­ку, то, па-пер­шае, гэта робіц­ца па знач­на боль­шай пра­ц­энт­най стаў­цы, чым кр­эды­ты МВФ. З ін­ша­га бо­ку, Расія кр­эды­туе ка­неч­на­га спа­жы­ў­ца, які вы­раб­ляе та­вар, у тым ліку з расій­скіх кам­плек­ту­ю­чых. «Калі мы сён­ня ад Расій­с­кай Фед­эра­цыі, на­прыклад, $4-5 млрд ат­ры­малі кр­эды­таў, то кож­ны год мы за аб­слу­гоў­ванне гэтых кр­эды­таў пла­цім $1 млрд 200 млн», – ска­заў Пр­эзід­энт.

Пр­эзід­энт да­даў, што і сваі­мі та­ва­ра­мі Бе­ла­русь на расій­скім рын­ку ганд­люе без мыт­ных по­шлін з вель­мі вя­лікім уза­ем­ным та­ва­ра­аба­ро­там. Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка па­цверд­зіў, што Расія за­ста­ец­ца стратэ­гіч­ным парт­нё­рам і са­юз­ні­кам Бе­ла­русі, і пад­кр­эс­ліў, што бе­ла­рус­кі бок га­то­вы і да­лей разві­ва­ць інтэ­гра­цыю, але пры ўмо­ве жа­ле­за­бе­тон­на­га вы­ка­нан­ня да­сяг­ну­тых да­моў­ле­на­сцей. «Нам тр­э­ба толь­кі тое, што нам на­ле­жы­ць, што мы мо­жам за­ра­бі­ць улас­ны­мі ру­ка­мі і маз­га­мі. Толь­кі б не бы­ло пе­раш­код, каб гэта мож­на бы­ло ства­ра­ць», – за­ў­ва­жыў кіраўнік дзяр­жа­вы.

Кіраўнік дзяр­жа­вы на­га­даў аб неаб­ход­на­сці ажыц­цяў­лен­ня да­сяг­ну­тых па­гад­нен­няў. Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка пе­ра­ка­на­ны, што перш чым ка­па­ць уг­лыб, тр­э­ба зня­ць пы­тан­ні, якія ля­жа­ць на па­верх­ні. «А іх шмат, і іх мож­на зня­ць за сут­кі», – за­ў­ва­жыў Пр­эзід­энт.

Пр­эзід­энт па­чаў з цэнаўтвар­эн­ня пры­род­на­га га­зу. У са­бе­кош­це лю­бой пра­дук­цыі для Бе­ла­русі вель­мі важ­ны та­кі па­каз­чык, як ца­на на газ. Па на­ступ­ным год­зе ясна­сць ёс­ць, але ў яго сяр­эд­зіне Бе­ла­русь і Расія да­мо­вілі­ся вы­зна­чыц­ца да 2025 го­да. «Але Расія на­ват не ста­ла вес­ці пе­ра­га­во­ры, хо­ць мы з Пу­ці­ным да­мо­вілі­ся аб гэтым у Санкт-Пе­цяр­бур­гу (на сустр­эчы ў кра­савіку 2017 го­да. – Заў­ва­га БелТА), – кан­ста­та­ваў Пр­эзід­энт. – Гэта ня­правіль­на. Да­мо­вілі­ся – тр­э­ба ру­хац­ца». Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка зноў пад­кр­эс­ліў, што Бе­ла­русь не патра­буе ніз­кіх цэн на газ, та­кіх як, на­прыклад, для Сма­лен­скай воб­лас­ці, дзе яны ў два-тры ра­зы ні­ж­эй­шыя. «Мы патра­бу­ем, каб бы­лі вы­ка­на­ны на­шы да­моў­ле­на­сці – яны праніз­ва­ю­ць усе на­шы па­гад­нен­ні і да­га­во­ры – аб роў­ных умо­вах для суб'ек­таў гас­па­да­ран­ня», – ска­заў кіраўнік дзяр­жа­вы.

На­конт па­дат­ко­ва­га ма­неў­ру ў Расіі Пр­эзід­энт звяр­нуў ува­гу, што за тры га­ды яго пра­вяд­зен­ня бе­ла­рус­кі бюд­ж­эт стра­ціў амаль $3,5 млрд, да 2024 го­да яго стра­ты, па­вод­ле роз­ных ац­энак, скла­ду­ць да $10,8 млрд. Фак­тыч­на мыт­ныя по­шлі­ны ўвод­зяц­ца ін­шым шля­хам, кан­ста­та­ваў кіраўнік дзяр­жа­вы, пад­кр­эс­ліў­шы, што та­кім чы­нам раз­бу­ра­ец­ца ас­но­ва са­ю­за. «Бы­ла жа­лез­ная да­моў­ле­на­сць: роў­ныя ўмо­вы для люд­зей, для суб'ек­таў гас­па­да­ран­ня, каб разві­ва­ць інтэ­гра­цыю. Сён­ня гэта пе­ра­кр­эс­лі­ва­ец­ца», – пе­рас­ця­рог Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка.

Пр­эзід­энт Бе­ла­русі Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка лічы­ць спр­эч­кі, што ўз­ні­ка­ю­ць на вы­со­кім уз­роўні па пы­тан­нях бе­ла­рус­ка-расій­ска­га су­пра­цоўніцтва, ра­бочы­мі мо­ман­та­мі.

«Што да­ты­чыц­ца га­ра­чых пад­стаў, то якія б іскры ні ля­це­лі ў спр­эч­ках на са­мым вы­со­кім уз­роўні, на­ват не спра­буй­це раз­ду­ва­ць з іх по­лы­мя. Гэта ра­бочыя мо­ман­ты. У ад­но­сі­нах па­між на­шы­мі краі­на­мі яш­чэ не бы­ло сіту­а­цый, у якіх мы не знай­шлі б кам­пра­мі­су», – ска­заў кіраўнік дзяр­жа­вы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.