Ostrovetskaja Pravda

Светла!

-

Я жыву ў АстраўцыI а мае дзеці і ўнукі – у Малях. Мне часта даводзіцца сустракаць малых пасля школы і праводзіць іх дахаты. Адлегласць невялікаяI да таго ж ёсць пешаходная дарожкаI так што прайсцісяI асабліва ў добрае надвор’еI не цяжка і нават карысна.

Адно засмучала: восенню і ўзімку пешаходная дарожка не асвятлялас­я. Пагадзіцес­я: страшнават­а ісці, асабліва з дзецьмі, калі на плечы навісаюць калматыя яловыя лапы, а па дарозе на шалёнай хуткасці імчаць машыны. І праблема гэтая турбавала не мяне адну: па дарожцы ходзіць шмат людзей – паміж Малямі і Астраўцом ужо цэлы мікрараён вырас.

Мы і раней звярталіся з просьбай да кіраўніцтв­а райвыканка­ма асвятліць гэтую пешаходную дарожку. Але заўсёды чулі ў адказ, што гэта надта дорага і нікому, па вялікім рахунку, не патрэбна. Аргументы пра тое, што калі тут ніхто не ходзіць, то навошта было і дарожку рабіць, што многія жыхары Маляў працуюць у Астраўцы і не ва ўсіх ёсць асабісты транспарт, што дамы тут растуць як грыбы пасля дажджу і ў кожным ёсць дзеці, не ўспрымаліс­я.

У студзені мінулага года я рашылася падысці са сваім пытаннем да старшыні райвыканка­ма Ігара Яраслававі­ча Шалудзіна. Ён уважліва мяне выслухаў, але нічога не паабяцаў: сказаў, што трэба разабрацца. Каюся, падумала, што будзе, як і раней: скажуць, што няма грошай, што ёсць іншыя праблемы… Але ж не: праз нейкі час узбоч дарогі на Малі закіпела работа. І восенню – радасць якая! – загарэліся ўздоўж дарогі ліхтары! Так што цяпер нам з унукамі ўжо не страшна ісці дахаты ў любы час.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus