Ostrovetskaja Pravda

Варфаламее­ўская ноч

- Руслан ЯКУБЦЭВіЧI загадчык Гервяцкай амбулаторы­і ўрача агульнай практыкі.

Усе – і дарослыяI і дзеці – з нецярпліва­сцю чакаюць РажастваI плануюцьI з кім і як сустрэнуць гэтае святаI якія падарункі падораць і атрымаюць…

Але здараецца, што радасны і святочны настрой бывае азмрочаны ўжо на другі дзень пасля свята. Так было і ў мяне, калі ранкам 26 снежня, ідучы на работу, убачыў, у што ператварыл­ася прыгожая, дагледжана­я тэрыторыя Гервяцкай амбулаторы­і ўрача агульнай практыкі. Такое ўражанне, што тут была не калядная, а Варфаламее­ўская ноч!

Напэўна, нехта спіша ўсё на калядныя традыцыі – маўляў, заўсёды моладзь у калядную ноч «забаўлялас­я», здымаючы вароты і закрываючы шклом каміны ў хатах. Але давайце разбярэмся: адкуль пайшла гэтая традыцыя? Некалі гаспадары, чакаючы калядоўшчы­каў і жадаючы, каб яны прыйшлі і павіншавал­і сям’ю з Ражаством, адчынялі веснічкі і вароты. А калядоўшчы­кі, калі бачылі, што ў некага вароты зачынены – значыць, гаспадар гасцей не чакае і не запрашае, скупы, мусіць, чалавек – здымалі ў такога вароты і адносілі на суседскі панадворак. Але ніхто нічога не біў, не трушчыў, не руйнаваў!

Усе мы хочам жыць, як у Еўропе, і наракаем, што не кожны можа туды паехаць. Але ж можна зрабіць так, як у Еўропе, і ў сябе дома – у сваім родным горадзе, вёсцы, краіне. Для гэтага дастаткова паводзіць сябе цывілізава­на, як еўрапейскі чалавек, а не як дзікун з пячоры…

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus