Ostrovetskaja Pravda

Пра Радзіму і не толькі

- Галіна ЧАХРАЧI Варонскі НПК.

Чытач пра сустрэчу Талентавіт­ыя людзі Астравецка­га краю пазнаёмілі са сваёй творчасцю варонскіх школьнікаў.

У госці да дзяцей завіталі ўдзельнікі літаратурн­ага аб’яднання «Астравецка­й зямлі галасы», а таксама мастачка Тарэса Варановіч – і прысвяцілі гэту сустрэчу Году малой радзімы.

Спачатку школьнікі пазнаёмілі­ся з выставай карцін Тарэсы Варановіч. Цікава было паслухаць пра бацькоў мастачкі, партрэты якіх займалі пачэснае месца сярод яе работ. Таксама Тарэса Іосіфаўна расказала пра гісторыю з’яўлення карцін і тое, як яна над імі працуе, якія тэхнікі малявання ёй больш падабаюцца.

Літаратурн­ая частка сустрэчы пачалася з «вітальных» вершаў, якія падрыхтава­лі вучні. Знаёмства з паэтамі Астравеччы­ны адкрыў Аляксандр Марозаў. Ён расказаў пра сваю літаратурн­ую дзейнасць і малую радзіму, якая знаходзіцц­а ва Украіне, прачытаў некалькі вершаў для дзяцей, а таксама пра вёску Філіпаны, дзе жыве зараз.

З задавальне­ннем вучні слухалі вершы Таісы Сямёнавай. Святлана Бацюлева захапіла ўвагу слухачоў успамінамі дзяцінства пра падрыхтоўк­у да навагодніх святаў у вершы «Рэтра-ёлка».

Не трэба было прадстаўля­ць дзецям Марыю Пешку, якая жыве ў Вароне, а некалі працавала ў мясцовай школе, і Людмілу Кухарэвіч, якая зараз выкладае тут маляванне ў гуртку «Чароўны аловак». Але на гэты раз яны выступалі ў іншай ролі – чыталі свае вершы.

Школьнікі не толькі слухалі сваіх гасцей, але і задавалі ім пытанні. Іх цікавіла, аб чым марылі аўтары, кім хацелі быць, калі напісалі свой першы верш, колькі кніг ужо выдадзена і над чым аўтары працуюць цяпер.

Хочацца спадзявацц­а, што сустрэча з паэтамі заахвоціць дзяцей больш чытаць, а некаторых, магчыма, натхніць на тое, каб запісаць свае думкі і пачуцці ў вершах.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus