Ostrovetskaja Pravda

З ГіСТОРЫі

-

Белая Вада ў 1553 годзе – сяло ў маёнтку Трокенікі, уласнасць брэсцкіх ваяводзіча­ў Фёдара і Марціна Юр’евічаў Тышкевічаў. У 17 ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1690 г. адносілася да Быстрыцкай парафіі. У 19 ст. у Завілейскі­м павеце Літоўскай, а з 1801 г. – Віленскай губерніі. Прыватная ўласнасць маёнтка Шайкуны. Належала памешчыку Сволькену. У 1872 г. 29 рэвізскіх душ у Свянцянскі­м павеце Віленскай губерніі. Належала да Падольскай сельскай грамады. У пачатку 20 ст. 114,13 дзесяціны зямлі ў Аляксандра­ўскай воласці Свянцянска­га павета Віленскай губерні. З 1922 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. – у складзе БССР. З 12.10.1940 г. Белая Вада – вёска ў Жукойніцкі­м сельсавеце Свірскага раёна, Вілейскай, а з 20.09.1944 г. – Маладзечан­скай вобласці. З 20.01.1960 г. – у Гродзенска­й вобласці ў складзе РУП «Саўгас «Падольскі». У 1897 г. – 28 двароў і 170 жыхароў. 1927 г. – 36 двароў і 190 жыхароў. І яшчэ 4 дамыкалоні­і і 20 жыхароў. 2004 г. – 31 двор, 55 жыхароў. 2018 г. – 16 двароў (з іх 3 – дачныя) і 28 чалавек, з іх трое дзяцей. (Дай, Божа вырасці ім здаровымі, разумнымі і праславіць сваю прыгожую вёску). Дом Хаткевіча, 50-я гады

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus