АДКУЛЬ ПАЙ­Ш­ЛА НАЗВА

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Та­поні­маў з на­звай Бе­лая Ва­да шмат.

У Сяр­гея Ясені­на ёс­ць апа­вя­данне «У Бе­лой Во­ды».

Бе­лая Ва­да – ра­ка ў Том­скай воб­лас­ці.

Ту­ры­сты-вод­нікі бе­лай ва­дой на­зы­ва­ю­ць небяс­печ­ную, экс­тр­э­маль­ную рэч­ку, дзе гу­ду­ць, пе­няц­ца ва­да­ва­ро­ты.

Бе­лая ва­да яш­чэ і з’ява ў зоне Бяр­муд­ска­га трох­кут­ніка, калі ва­да рап­там ста­но­віц­ца бе­лай, як ма­ла­ко, а да­лягля­ды – ня­бач­ны­мі. Та­ды і ад­бы­ва­юц­ца мі­стыч­ныя знік­нен­ні су­доў і са­ма­лё­таў.

Ган­на Гас­пер­ская, якая пад­штурх­ну­ла мяне да на­пі­сан­ня гэ­та­га на­ры­са, ра­ней жы­ла па­б­лі­зу Бе­лай Ва­ды, а за­раз па волі лё­су апы­ну­ла­ся ў Паў­ноч­най Асе­ціі, рас­каз­ва­ла, што па­б­лі­зу Улад­зікаўка­за, дзе яна за­раз жы­ве, ёс­ць вя­лі­кае ся­ло з асе­цін­с­кай на­звай Урс Дон, што ў пе­рак­лад­зе азна­чае Бе­лая Ва­да.

Ёс­ць некаль­кі вер­сій рас­шы­ф­роўкі на­звы на­шай Бе­лай Ва­ды. Са­мая па­пу­ляр­ная рас­каз­вае пра во­зе­ра, якое ста­но­віц­ца бе­лым, калі па­чы­на­ю­ць квіт­не­ць лілеі. Нека­то­рыя га­ва­ры­лі, што ва­да ў рэч­цы Дуд­ка, якая пра­ця­ка­ла праз вёс­ку, бы­ла чы­стай і праз­ры­стай – бе­лай.

Ня­даў­на, пе­ра­бі­ра­ю­чы ста­рыя за­пі­сы, я знай­ш­ла вер­шы і пес­ні, за­пі­са­ныя ад ба­булі, а ся­род іх – верш-ба­ла­да пра Бе­лую Ва­ду: ба­бу­ля яго не рас­каз­ва­ла, а спя­ва­ла.

У Жаляд­скім кас­цё­ле па вспуль­най малітве ксён­дз па­ра­фія­наў бласлаў­ляў на бітву. Як па­чулі пра гэта цар­скія са­тра­пы, спалілі ў Жаляд­зях аж 33 ха­ты. Збілі на­гай­кай ды ў род­най ха­це і жы­вой спалілі Адась­ка­ву ма­ці. У лес да паўстан­цаў ба­ць­ка ўзяў ма­ло­га – ха­ваў­ся ў ле­се няш­час­ны ня­бо­га. Каб не га­ра­ва­ла дзі­цят­ка ў атрад­зе, знай­с­ці яму мам­ку Ві­сла­вух па­рад­зіў. Узяў ма­ло­га ба­ць­ка, па­е­хаў у по­ле, дзе чу­ва­лась пес­ня на ўсё на­ва­кол­ле. Ма­ла­дая дзеўка спрыт­на жа­ла жы­та, уба­чы­ла паўстан­ца, ста­ла, як уры­та. «Па­ма­жы нам, жней­ка, ака­жы нам лас­ку, па­куль на вайне я, даг­ледзь мне Адась­ку». Піль­на­ва­ла шчы­ра, як свай­го дзі­ця­ці, Ды не да­гляд­зе­ла – не бы­ць ёй ужо ма­ці. Аб­ля­це­ла вёс­ку стра­ш­эн­ныя чут­ка: Адась­ку ў аб­дым­кі ўзя­ла рэч­ка Дуд­ка. Пры­бег­ла на бе­раг пры­ём­ная ма­ці, бух­ну­ла­ся ў рэч­ку дзі­ця ра­та­ва­ці. Адась­ка быў мёрт­вы, ма­ці абамле­ла, Ва­да ў той жа мо­мант у рэч­цы ста­ла бе­лай. І ўслед за сы­нам на дно пай­ш­ла ма­ці – З та­го ча­су вёс­ку Бе­лай Ва­дой зва­ці. Паўста­нец, па­чуў­шы пра гэта няш­час­це, на бе­раг Дуд­кі на кані прым­чаў­ся. Вя­ноч­кі з кве­так кі­даў у ва­ду сме­ла і ва­да ў рэч­цы ста­навілась бе­лай. І ў тр­эці раз у рэч­цы ва­да бе­лай ста­ла, калі сля­за ў рэч­ку ба­ць­ка­ва ўпа­ла.

Пад­зеі, апі­са­ныя ў гэтым вер­шы, ма­ю­ць гіста­рыч­ную ас­но­ву. У ля­сах, ка­ля вё­скі Зо­ла­ва (ця­пер Літва), што непа­да­лёк ад Бе­лай Ва­ды, быў сфар­міра­ва­ны ба­явы атрад Фелік­са Ві­сла­вуха. У лю­тым 1863 го­да яны за­ха­пілі мя­ст­эч­ка Жаляд­зі. Ка­ля Жаляд­ска­га кас­цё­ла быў за­чы­та­ны мані­фест паўстан­ня, спа­ле­ны парт­р­эт ца­ра Аляк­сандра II і да­ку­мен­ты сель­скай упра­вы. Тры ча­ла­векі з мя­ст­эч­ка да­лучы­лі­ся да атра­да Ві­сла­вуха. У ад­каз цар­скія ўла­ды ад­правілі сю­ды паў­сот­ні ка­за­коў і ўз­вод пя­хо­ты Неўска­га пал­ка. Ары­шта­валі та­га­час­на­га ксян­дза­кар­мя­літа Кля­мен­та Міле­ра за сім­па­тыі паўстан­цам і спалілі да­мы небла­га­над­зей­ных ся­лян.

А што да­ты­чыц­ца на­звы вё­скі, то, згод­на са звест­ка­мі, па­дад­зе­ны­мі у кні­зе «Па­мя­ць», пер­шыя да­ку­мен­таль­ныя за­пі­сы пра Бе­лую Ва­ду вя­до­мы з 16 ста­годдзя.

Ус­пом­нілі­ся апо­ве­ды ба­булі Са­бі­ны пра тое, як на­цяр­пе­лі­ся ў час гра­мад­зян­скай вай­ны; як ішлі баль­шавікі, ад­зе­тыя хто ў што; як пе­ра­жы­лі стра­ш­эн­ны го­лад: ле­там так-сяк з ле­бя­ды на гры­бы­я­га­ды пе­ра­бі­валі­ся, а зі­мой, рас­каз­ва­ла, ма­ці па­сы­ла­ла ў лес за сас­но­вай ка­рой і бе­лым мо­хам. Іх су­шы­лі, по­тым таўклі ў сту­пе і да­ме­швалі да це­ста – да­клад­ней, жмень­ку мукі да­сы­палі да гэ­та­га месі­ва. Хлеб ат­рым­лі­ваў­ся ка­лю­чы, шорст­кі – страўні­ка­мі по­тым мучы­лі­ся. Але ін­ша­га не бы­ло. Ды, няг­лед­зячы ні на што, вы­жы­лі і пра­ца­валі, і на зда­роўе по­тым не скард­зілі­ся.

Пра­ца­валі ў ас­ноў­ным у па­на Своль­ке­на. Боль­шас­ць муж­чын най­ма­ла­ся ў сма­ляр­ню, дзе пра-

ца бы­ла цяж­кая, пад сі­лу толь­кі ду­жым і зда­ро­вым. Але і да­ход­ная – шкі­пі­нар ды дзё­га­ць за­ўж­ды бы­лі за­патра­ба­ва­ны.

І пра па­ноў Своль­ке­наў ба­бу­ля рас­каз­ва­ла. Ад­ной­чы ішлі яны з сяброў­кай з Клюш­чан з фэс­ту і па да­ро­зе на­гналі іх паніч з ака­но­мам, да­до­му пра­вес­ці вы­звалі­ся. Паніч стаў ля Са­бі­ны, а ака­ном – ля яе сяброўкі. Мая ба­бу­ля бы­ла кру­то­га но­ра­ву: «Ду­маў, што я сам­лею ад шчас­ця! Патр­эб­ны ён мне! Ве­даю я гэтыя пан­скія лю­бош­чы!» А сяброўка бок адцёр­ла і на­гу ад­тап­та­ла, каб блі­ж­эй да пані­ча па­даб­рац­ца. Пры­пы­ніла­ся Са­бі­на, ні­бы­та шну­рок у пан­то­флі па­праві­ць – і па­мя­ня­ла­ся мес­ца­мі з сяброў­кай: «Цеш­ся!»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.