Ostrovetskaja Pravda

СУСТРЭЧА

-

І вось сёлета, дзякуючы дапамозе добрых людзей, я трапіла ў радзінную вёску маёй бабулі. Недзе на генетычным узроўні жыла ўва мне любоў да гэтых мясцін, зацікаўлен­асць да лёсу вёскі.

З заміраннем сэрца пад’язджала я да Белай Вады… Але тое, што ўбачыла, супакоіла, здзівіла і нават парадавала мяне.

Супакоіла, што ў большасці сваёй дамы ў Белай Вадзе дагледжаны­я, ёсць некалькі і новых, перабудава­ных навасёламі, якія вырашылі з горада перабрацца бліжэй да прыроды – яна ў гэтым краі проста цудоўная.

Здзівіла доўгая брукаваная вуліца.

Парадавалі звонкія дзіцячыя галасы ў адным з двароў і прыгожыя кветнікі. А яшчэ – надзвычай прыгожыя аканіцы ў новых і пакінутых будынках. Нібы вочы прыгажунь, падведзены­я ўмелай рукой візажыста, прыветна глядзелі яны на свет Божы. Нават у тых дамах, да веснічак якіх ужо пазарастал­і сцежкі, вокны глядзелі не сумна-тужліва, а спакойна і мудра, нібы людзі, якія годна, у працы і малітве пражылі свой век – і гэтак жа годна рыхтуюцца да вечнасці, разумеючы, што час не павернецца назад.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus