ЛУЦЫЯ РАМУАЛЬДАЎНА

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Іа­лан­та ВАЛУЕВіЧ. Аўтар дзя­куе за да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы мат­э­ры­я­ла Ва­лян­ціне Су­пра­но­віч.

Пра­язд­жа­ю­чы праз вёс­ку, я спы­ніла­ся ў за­хап­лен­ні ля незвы­чай­на­га вя­сёл­ка­ва­га дво­ры­ка, дзе ўпе­ра­меш­ку з са­до­вы­мі квет­ка­мі бу­я­лі ру­катвор­ныя ка­зач­ныя, а між іх сха­валі­ся зай­чы­кі і ін­шыя за­баў­ныя звяр­кі. Розна­ка­ля­ро­выя пе­ўнікі ўпры­гож­валі ка­лод­зеж.

З до­му вый­ш­ла сім­па­тыч­ная ма­ла­жа­вая жан­чы­на з пры­язнай со­неч­най усмеш­кай. Яна ўся бы­ла аху­та­на ар­эо­лам хат­няй утуль­на­сці, даб­ры­ні і жыц­цё­вай муд­рас­ці.

Так мы пазна­ё­мілі­ся з Лу­цы­яй Ра­му­аль­даў­най Аў­сю­кевіч, якая сваі­мі ру­ка­мі ўпры­го­жы­ла сяд­зі­бу.

Але ака­за­ла­ся, што Луцыя Рамуальдаўна – яш­чэ і заха­валь­ні­ца гісторыі сва­ёй род­най вё­скі. Слу­ха­ць яе жы­вы няспеш­ны апо­вед бы­ло су­ц­эль­ным за­да­валь­нен­нем. По­бач з ба­бу­ляй, ад­су­нуў­шы камп’ютар, пры­мас­ціў­ся, раз-по­раз даб­аў­ля­ю­чы ў яе рас­по­вед ней­кія фак­ты, унук Па­вел – ба­булін го­нар і ра­дас­ць, – які сё­ле­та стаў студ­эн­там БНТУ.

Пер­шае, што кі­да­ец­ца ў вочы, калі ўязд­жа­еш у вёс­ку, – бру­ка­ва­ная вулі­ца. Лічы­ла­ся, што бру­ка­ва­ны­мі бы­лі вулі­цы толь­кі ў мя­ст­эч­ках – Клюш­ча­нах, Жаляд­зях. Але мас­цілі іх і ў тых вёс­ках, дзе вулі­цы бы­лі вель­мі Луцыя Аў­сю­кевіч

граз­кія. У Бе­лай Вад­зе некалі вяс­ной і ўво­сень пра­біралі­ся па пад­мур­ках, ча­п­ля­ю­чы­ся за сце­ны і вок­ны. Коні на вулі­цы граз­лі.

Луцыя Рамуальдаўна рас­каз­вае, што ў са­мым граз­кім мес­цы быў па­клад­зе­ны на­сціл з бярвен­няў – ляж­нёўка. За­мас­цілі да­ро­гу ў 1939 год­зе ў стратэ­гіч­ных мэтах: тут ішлі вой­скі з чы­гу­нач­най стан­цыі Ге­ляд­ня на Мі­халіш­кі. Жан­чы­на па­мя­тае, як дзе­ці збеглі­ся па­гляд­зе­ць на сал­дат – і тыя ёй, са­май ма­лень­кай, далі цу­кер­ку. Не паспе­лі сал­да­ты знік­ну­ць за па­ва­ро­там, як боль­шыя тут жа адабралі сма­ка­ту. Але пад­зя­лі­ць гас­ці­нец на ўсіх не ат­рым­лі­ва­ла­ся – і яны з дзі­ця­чай непа­ср­эд­на­сцю вы­ра­шы­лі па­сад­зі­ць цу­кер­ку на град­зе, каб уво­сень са­бра­ць цу­кер­ка­вы ўра­джай: палі­валі, на­зіралі – ды ўсё мар­на…

Кож­ны вяс­ко­вец пры­маў удзел у ра­мон­це да­ро­гі, пра­ца­ваў са сваі­мі конь­мі – ад­бы­валі па некаль­кі дзён ша­ра­вар­кі. Ду­жа Вуч­ні 1-3 кла­саў Бе­ла­вад­зян­скай шко­лы, 1968

за­патра­ба­ва­ны­мі бы­лі і вы­со­ка ца­нілі­ся на той час ка­валі – ко­ней пад­ка­ва­ць, ка­лё­сы па­праві­ць, ву­праж змай­стра­ва­ць. Па­вел з го­на­рам рас­ка­заў, што яго прад­зед быў ка­ва­лём і ва ўсёй ак­ру­зе славіў­ся сваім май­ст­эр­ствам. Да яго ча­ста звяр­талі­ся люд­зі – і ў знак удзяч­на­сці за­мас­цілі яго па­на­дво­рак – ад­зі­ны ва ўсёй вёс­цы. Па­вел па­ка­заў нам нека­то­рыя вы­ра­бы свай­го прад­зе­да, якія ён за­хоў­вае як ся­мей­ную рэ­ліквію. А яш­чэ ка­жу­ць, што мо­ладзь за­раз ці­кавіц­ца толь­кі інт­эр­нэтам!

Ма­люн­кі з дзя­цін­ства за­па­мі­на­юц­ца яр­ка. Луцыя Рамуальдаўна яш­чэ па­мя­тае кур­ныя ха­ты – са­ма ў та­кой на­рад­зіла­ся, а так­са­ма глі­на­біт­ныя пад­ло­гі, вок­ны без дуб­эль­таў (акон­ных рам) – та­кія бы­лі ў боль­шас­ці жы­ха­роў. Па­мя­тае рэч­ку Дуд­ку, якая некалі пра­ця­ка­ла праз вулі­цу: вяс­ной дзе­ці па ёй пус­калі ка­раб­лікі. З ця­гам ча­су яна за­рас­ла. год

Бе­лая Ва­да ўвай­ш­ла ў склад саў­га­са «Па­доль­скі». У вёс­цы па­бу­да­валі фер­му на 200 га­лоў, а ў Клявеі – аж­но на 700 га­лоў. На гэтых фер­мах пра­ца­ва­ла амаль усё мяс­цо­вае на­сель­ніцтва. По­бач з Клявей­кім во­зе­рам бы­ла, ба­дай, ад­зі­ная ў ра­ёне ка­чы­ная фер­ма. Пра­ца бы­ла не з лёг­кіх, але жы­лі няд­р­эн­на, а га­лоў­нае – ве­се­ла і друж­на.

Шко­ла за поль­скім ча­сам зна­ход­зіла­ся на ху­та­ры Фалі­на, а ў вёс­ку бы­ла пе­ра­ве­зе­на ў 1951 год­зе. У ад­ным бу­дын­ку раз­мяс­цілі, як сён­ня б ска­за­лі, куль­тур­на-асвет­ніц­кі цэнтр: пад ад­ным да­хам пра­ца­валі шко­ла, клуб і біб­ліят­эка.

Се­ра­фім Дз­міт­ры­евіч Со­баль быў пер­шым ды­р­эк­та­рам шко­лы. Настаўні­ца­мі пра­ца­валі Ган­на Пятроўна Кучын­ская, Іры­на Іосі­фаў­на Вай­ця­хо­віч (Браніц­кая), ма­ла­дыя дзяў­ча­ты Ва­ля і Ні­на, про­звіш­чаў якіх ніх­то не ўс­пом­ніў.

Ядві­га Жаў­нярук з Акарт­э­ляў пер­шы час пра­ца­ва­ла тут за­гад­чы­цай клу­ба-біб­ліят­экі. Мо­ладзь збіра­ла­ся сю­ды з усіх на­ва­коль­ных вё­са­чак. Нар­цыз Лаўры­но­віч рас­каз­ваў, як за 10 кіла­мет­раў хад­зілі ў Бе­лую Ва­ду на тан­цы. Пілі са­ма­гон­ку – але ніх­то не на­пі­ваў­ся! За­ку­свалі са­лам з агур­ком. Тан­ца­валі да ча­ты­рох гад­зін рані­цы, а по­тым, стом­ле­ныя, ішлі ба­са­нож па ра­се з ча­раві­ка­мі праз пля­чо – каб ужо ў 8 гад­зін у кал­га­се касі­ць ка­сой­літоў­кай тра­ву. І пры гэтым сіл і ма­ла­до­га за­па­лу ха­па­ла на ўсё – і жыц­цё зда­ва­ла­ся ці­ка­вым, вя­сё­лым і доў­гім.

У ад­ным з гас­па­дар­скіх да­моў быў ад­чы­не­ны ма­га­зін, у якім з 1987 па 2005 пра­ца­ва­ла Луцыя Рамуальдаўна. Ма­га­зін за­кры­лі ў 2008 год­зе. За­раз, як і ў ін­шыя ма­лыя вё­скі, сю­ды пры­язд­жае аўта­лаўка. Ган­на Гас­пер­ская

ла па­гляд­зе­ць на го­ры – і вось ужо больш 35 га­доў лю­бу­ец­ца імі. Ва Улад­зікаўка­зе за­кон­чы­ла ін­сты­тут і ця­пер пра­цуе на­мес­ні­кам ге­не­раль­на­га ды­р­эк­та­ра бу­даўні­чай фір­мы.

Па­мя­та­ю­ць мно­гія Эд­вар­да Акуш­ку, які пі­саў вер­шы. Як і боль­шас­ць та­ле­навітых люд­зей, ад­на­вяс­коў­цам ён зда­ваў­ся дзі­ва­ка­ва­тым.

– Вер­шы пі­саў доб­рыя, толь­кі не па­сы­лаў ніку­ды: ся­род люд­зей яны ра­зы­ход­зілі­ся – і з ча­сам губ­ля­ла­ся імя аўта­ра, – га­во­ры­ць Луцыя Рамуальдаўна.

Верш пра Бе­лую Ва­ду, які мне рас­каз­ва­ла мая ба­бу­ля, маг­чы­ма, так­са­ма на­ле­жаў Эд­вар­ду Акуш­ку.

Ха­це­ла­ся б доб­рым сло­вам успом­ні­ць і та­ле­наві­та­га май­ст­ра-ста­ля­ра, які з вя­лі­кай фан­та­зіяй і гу­стам вы­ра­заў для вяс­коў­цаў акані­цы – але, на жаль, яго імя ніх­то не змог ўс­пом­ні­ць.

Бе­ла­вад­зян­цы – на­род пра­ца­віты, здоль­ны: усё ў іх спо­рыц­ца – і пра­ца, і пес­ня. Коль­кі пе­сень яны «на сваю дуд­ку» пе­рак­лалі: «Дзе ж ты, мая са­ма­го­нач­ка, дзе, мо­жа, Ба­ра­нях ці ў Бе­лай Вад­зе…ў до­ме, дзе раз­ны палі­сад…» А ўжо вя­до­мую пес­ню «Та­лая ва­да», як толь­кі па­чулі – «пры­своілі» адра­зу: яна ста­ла сво­е­а­саб­лі­вым гім­нам вё­скі: «Бе­лая Ва­да, Бе­лая Ва­да, усё з та­бою звя­за­на – ра­дас­ць і бя­да».

Мая ба­бу­ля, ак­ра­мя вер­шаў і пе­сень, ве­да­ла яш­чэ і мно­ства пры­ка­зак і пры­ма­вак, а най­больш лю­бі­ла паўта­ра­ць: «Лю­бы той ку­то­чак, дзе рэ­за­ны пу­по­чак». І са­праў­ды, род­ная вё­сач­ка бы­ла ёй лю­бай усё жыц­цё. Што б ні зда­ры­ла­ся – ра­дас­ць, якой ха­це­ла­ся пад­зя­ліц­ца, ці бя­да – ба­бу­ля на золку, яш­чэ со­ней­ка не пас­пя­ва­ла пра­мы­ць за­спа­ныя вочы ў Бе­лым во­зе­ры, узяў­шы ў рукі кіёк, на­праст­кі праз лес за да­па­мо­гай і пад­т­рым­кай іш­ла ў род­ную вё­сач­ку, у Бе­лую Ва­ду…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.