Ostrovetskaja Pravda

НОВАЕ ЖЫЦЦЁ. САВЕТЫ

-

Першы калгас у Белай Вадзе быў арганізава­ны ў 1949 годзе. У яго аб’ядналіся жыхары вёскі і навакольны­х хутароў. Яму далі назву ў гонар Канстанцін­а Заслонава, а першым старшынёй абралі Уладзіміра Лукшу. Потым перайменав­алі ў «Светлы шлях». Калі далучылі вёску Ясень, калгас стаў насіць імя Варашылава. У 1960 годзе прайшла яшчэ адна рэарганіза­цыя: распазналі гэтую хітрую схему і не паклалі канец іх салодкаму жыццю.

Мужчыны з Белай Вады Іосіф Лукша, Франц Міхновіч, Уладзімір Ілюк, Іван Ромаш былі ўдзельніка­мі Вялікай Айчыннай вайны. Ромаш служыў польскім афіцэрам, быў у палоне. У канцы 80-х ці пачатку 90-х прыязджалі з польскага тэлебачанн­я, здымалі пра яго дакументал­ьны фільм.

Жыве ў Белай Вадзе Рышард Семашкевіч – унук сябра створанага Казімірам Сваяком «Хаўруса сваякоў» Адама са знакамітаг­а роду Семашкевіч­аў, самым яркім і вядомым прадстаўні­ком якога быў святарпаэт Янка Быліна.

Ганна Гасперская нарадзілас­я не ў самой вёсцы, а непадалёк, на хутары, але Белую Ваду яна лічыць роднай, бо сюды хадзіла ў школу, тут жывуць яе сяброўкі дзяцінства. Як і большасць моладзі, пасля школы яна выехала ў Вільню, а адтуль – на камсамольс­кую будоўлю ў Краснаярск. Там было 7 будатрадаў, у тым ліку і з Асеціі. Пасля гадавога кантракту яна паеха-

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus