КРЫЖ

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Па­б­лі­зу да­ро­гі, што вяд­зе з Бе­лай Ва­ды на ху­тар Ба­ро­ва, стаі­ць крыж – звы­чай­ны, жа­лез­ны, та­кія ста­вя­ць на мо­гіл­ках. Мяс­цо­выя жы­ха­ры ўжо за­бы­лі­ся гісто­рыю, якая зда­ры­ла­ся паўс­та­годдзя на­зад. Распа­вя­ла мне яе тая ж Ган­на Гас­пер­ская з Улад­зікаўка­за, якая жы­ве ўс­па­мі­на­мі дзя­цін­ства і па­мя­тае кож­ную род­ную сця­жын­ку на сва­ёй ма­лой рад­зі­ме.

Яе ба­ць­ка Аляк­сандр Гас­пер­скі пра­ца­ваў лес­ніком у Па­доль­скім ляс­ніц­тве – шчы­ра, са­мад­да­на. Кіраўніцтва яго ца­ні­ла і люд­зі лю­білі за даб­ры­ню і спа­гад­лі­вас­ць. Цяж­кія та­ды бы­лі ча­сы, люд­зі бу­да­валі­ся, а гро­шай – адкуль бы­ло іх узя­ць?!

Ча­ла­век з Па­доль­цаў вы­пі­саў у ляс­ніц­тве лес на бу­даўніцтва но­ва­га до­ма. Ляс­нік Гас­пер­скі даз­воліў яму узя­ць больш вы­пі­са­на­га, на­ват даў свай­го коніка пры­вез­ці. На­грузіў той ча­ла­век воз, як ка­ню па­цяг­ну­ць, – а да­ро­га ляс­ная, др­эн­ная. У ад­ным мес­цы бы­ло граз­ка, аб­мі­на­ю­чы ба­ло­та, ко­ла ўз’еха­ла на кур­ган. Бя­дак кі­нуў­ся пад­т­ры­ма­ць воз: пад­ставіў пля­чо, ды не ха­пі­ла сі­лы – воз пе­ра­вяр­нуў­ся і бярвен­ні за­ціс­нулі му­жы­ка. Так і знай­шлі яго, аб­клад­зе­ным бярвен­ня­мі, ні­бы ў да­мавіне.

Ган­на рас­каз­ва­ла, што той да­ро­гай яны хад­зілі ў Бе­лую Ва­ду ў школу – і за­ў­сё­ды бы­ло страш­на, асаб­лі­ва ў ка­рот­кія змроч­ныя во­сень­скія дні. І на­ват за­раз, ка­жа, у снах яна ча­ста ід­зе да­до­му – і ад­чу­вае невы­моў­ны страх.

А крыж та­му няш­час­на­му пас­тавілі дзе­ці. Да­ро­га заха­ва­ла­ся да гэ­та­га ча­су, і крыж стаі­ць, як на­па­мі­нак, што жыц­цём тр­э­ба да­ра­жы­ць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.