Ostrovetskaja Pravda

Вандроўкi і заўважынкі АПэшкі

-

Прывітанне, мае юныя і дарослыя сябры! Ой, як даўно мы з вамі не бачылісяне чуліся – цэлы год! Развіталіс­я ж яшчэ ў 2018-ым, а ўжо палову месяца 2019-га прайшло…

Скажыце, а што вам на Новы год Дзед Мароз падарыў? Вось мне – тое, што я папрасіла: цюбінг! Летась я не паспела на ім пакатацца, то ўжо сёлета, вырашыла, што трэба абавязкова праверыць, што гэта такое. Аднойчы Палінка, як першы снег выпаў, дазволіла мне адзін разок на ім з горкі з’ехаць. Так класна! І з’явілася ў мяне мара: займець уласны цюбінг, каб з горкі катацца, калі захачу, а не тады, калі Палінка дазволіць. Дзяўчынка я, мне здаецца, выхаваная і таму не стала бацькам-журналіста­м галаву дурыць, а Дзеду Марозу пісьмо напісала і ў лядоўню на ноч паклала. І ўяўляеце: ранкам 1 студзеня прачынаюся, а пад ёлкай – новенькі цюбінг!

Толькі на Новы год снегу не было, і падарунак свой я не змагла праверыць у справе. Затое зараз – сапраўдная зіма: і снег, і мароз. А з імі – і горкі, і каткі, і лыжы! Раздолле! Але на каток мне пакуль рана: канькі я ў Дзеда Мароза на наступны год папрасіць збіраюся – нельга ж усё адразу, праўда? Ён хоць і чараўнік, але калі ўсе дзеці пачнуць па сто падарункаў заказваць, то і ў чараўніка могуць грошы скончыцца. А да лыжаў я пакуль не дарасла... Так што з усіх зімовых забаў у мяне адна засталася – горка!

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus