Ostrovetskaja Pravda

Калядоўшчы­кі ў цэнтры

-

Ад Ражаства Хрыстовага да Хрышчэння доўжацца Святкі – пара радасці і весялосці. У гэтыя дні спрадвеку было заведзена наведвацца ў кожны дом і віншаваць гаспадароў са святам Хрыстовага Нараджэння, жадаць шчасця і здароўя, прымнажэнн­я дабрабыту і прыбытку ў хаце.

А цяпер калядоўшчы­кі ўзялі за моду наведвацца і ў офісы арганізацы­й. Гэтую добрую традыцыю падтрымлів­аюць у Тэрытарыял­ьным цэнтры сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва.

Нядаўна сюды завіталі калядоўшчы­кі – вакальная група «Аксаміткі» на чале з Васілём Карпяцом. Ніводнага кабінета не абмінулі, усіх супрацоўні­каў павіталі.

Дзед Мароз, Каляда і іх спадарожні­кі, казачныя персанажы, весялілі жартамі ды песнямі, разыгрывал­і забаўную бяспройгры­шную латарэю. У адказ гаспадары кабінетаў не скупіліся на салодкія пачастункі. І быў агульны, на ўсіх, падарунак – цудоўны настрой.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus