Ostrovetskaja Pravda : 2019-01-16

Тема Недели : 4 : 4

Тема Недели

4 №4, 16 студзеня 2019 г. Белая Вада, За сасновымі цяністымі барамі, за сонечнымі палянамі, за блакітнавокімі азёрамі стаіць вёска Белая Вада. Яна з’яўлялася мне ў снах, вабіла сваёй прыгожай паэтычнай назвай. А яшчэ тым, што там некалі нарадзілася і гадавалася мая бабуля Сабіна ігнатаўна Сарока, якая ведала мноства песень, казак, былін, вершаў на польскай і беларускай мовах – і ахвотна мне іх расказвала доўгімі зімовымі вечарамі. Можа, таму Белая Вада мне здавалася незвычайнай, таямнічай і казачнай. А калі я пыталася ў бабулі, дзе ж знаходзіцца яе родная вёсачка, яна са светлай слязінкай у вачах паказвала на далёкія, пазалочаныя промнямі заходзячага сонца зубчастыя вершалінкі лесу і гаварыла: «Там, дзе сонейка на начлег укладваецца». А я ўсё ніяк не магла туды выбрацца… усё з табою звязана – радасць і бяда 

© PressReader. All rights reserved.