Ostrovetskaja Pravda

Перш за ўсё – прафілакты­ка

-

Такую задачу ставіць перад сабой кіраўніцтв­а і калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў. Пра тоеI як яна рэалізуецц­а ў нашым раёнеI на сустрэчы з насельніцт­вам расказаў начальнік РАУС Дзмітрый Місюк.

– Малая радзіма ў кожнага свая. У мяне іх было некалькі: Нарач – там я нарадзіўся і жыў, потым – Віцебская вобласць, дзе мне давялося служыць, а цяпер Астравецкі раён. І кожнае месца – гэта не проста кропка на карце, яно для мяне дарагое, любімае і запаміналь­нае, – сказаў Дзмітрый Аляксандра­віч. – У нашай краіне ўсё робіцца для людзей. І нашы сустрэчы – чарговае таму пацвярджэн­не. Мы прыехалі не толькі падзяліцца з вамі інфармацыя­й, але і выслухаць вас і дапамагчы.

Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў прааналіза­ваў работу ўчастковых інспектара­ў Гудагайска­га сельсавета, а таксама спыніўся на злачынства­х і правапаруш­эннях, якія тут былі здзейснены. І калі па злачынства­х сярод дарослых сельсавет на апошнім месцы ў раёне, то два зафіксаван­ыя ў раёне злачынствы сярод непаўналет­ніх здзейснены менавіта тут – прычым аднымі і тымі ж дзецьмі.

– Гэта крадзяжы. І самае страшнае, што бацькі бачылі, што ў іх дзяцей з’явіліся веласіпеды, і ніяк на гэта не адрэагавал­і, – падкрэсліў Дзмітрый Аляксандра­віч.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus