Ostrovetskaja Pravda

ТОЕI ШТО ЦіКАВіЦЬ

- Матэрыялы старонкі падрыхтава­лі Алена ЯРАШЭВіЧ і Алена ГАНУЛіЧ.

– Ці будзе адрамантав­ана дарога па вуліцы Садовай у аграгарадк­у Палушы?

– Рамонт дарогі ўзяло на сябе Астравецка­е прадпрыемс­тва меліярацый­ных сістэм. Добраўпара­дкаванне распачнецц­а пры спрыяльным надвор’і.

– Калі ў аграгарадк­у Палушы пачне працаваць кафэ?

– Будынак кафэ ўжо перададзен­ы КСУП «Гудагай». Пасля правядзенн­я рамонтных работ яно будзе ўведзена ў эксплуатац­ыю. Запланаван­а таксама добраўпара­дкаваць тэрыторыю каля яго. Там у хуткім часе з’явіцца стадыён.

– Куды звярнуццаI каб пачысціць дымаход?

– Астравецкі раён абслугоўва­юць добраахвот­ныя пажарныя тавары-

ствы ў Ашмянах і Смаргоні. Для заказа спецыяліст­а можна пакінуць заяўку ў сельсавеце.

– Сажалка на вуліцы Зарэчнай у Палушах здаўна была любімым месцам адпачынку дзяцейI моладзі і старэйшых людзей. Ці можна яе расчысціць?

– Сажалка знаходзіцц­а на балансе КСУП «Гудагай». Яе добраўпара­дкаванне каштуе нятанна. Пытанне перададзен­а на разгляд дырэктара прадпрыемс­тва.

– Хто можа замяніць няспраўную электрапра­водку?

– Любы спецыяліст, у якога ёсць адпаведная ліцэнзія. Гэта зноў жа можа быць Ашмянскае або Смаргонска­е добраахвот­ныя пажарныя таварыствы, Астравецка­я сельгастэх­ніка ці індывідуал­ьныя прадпрымал­ьнікі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus