Ostrovetskaja Pravda

«Я знайшла сваё месца ў жыцці»

-

Заатэхнік-селекцыяне­р малочна-таварнага комплексу …Рытань» РУП …Астравецкі саўгас …Падольскі» Валянціна іванаўна МалаховічI партрэт якой занесены на раённую Дошку гонаруI не ўяўляе свайго жыцця без работы.

Жанчына працуе заатэхніка­мселекцыян­ерам на МТК «Рытань» шэсць гадоў, да гэтага яна загадвала малочна-таварнай фермай «Талюшаны».

– Папрасілі на месяц замяніць загадчыцу, каб тая магла схадзіць у адпачынак, – успамінае жанчына. – А так сталася, што гэты месяц расцягнуўс­я на шаснаццаць гадоў. Спачатку цяжка было і боязна: рукі і ногі трэсліся ад страху. Бацькі заўсёды трымалі жывёлу, Нездарма але ацёлаў я не кажуць, прымала.што самы складаны крок – першы. Валянціна яго зрабіла, а потым неўпрыкмет для сябе ўцягнулася ў работу.

– З дзяцінства люблю шыць. З кавалачкаў тканіны лялькам шыла прыгожыя сукенкі – сама прыдумвала крой і мадэлі, – гаворыць жанчына. – У школе лёгка даваліся фізіка і хімія, але больш любіла чарчэнне, таму дакументы падала ў Гродзенскі тэхнікум. Вывучылася на закройшчыц­у. Прапаноўва­лі работу ў горадзе – у мяне ж чырвоны дыплом быў, але вярнулася дамоў, у Жусіны. Сёстры і браты жывуць у гарадах: Мінску, Гродне, Астраўцы.

Малаховічы трымаюць вялікую гаспадарку: дзвюх кароў, каня, авечак, свіней.

– Кармы на зіму нарыхтоўва­ем самі, – расказвае жанчына. – Тата косіць звычайнай касой, не прызнае трымераў, кажа, што сена тады атрымлівае­цца не такое, як трэба. Буракі кармавыя штогод садзім. – Галоўнае ў вашай рабоце? – Напэўна, цярпенне. А яшчэ работа заатэхніка­селекцыяне­ра патрабуе ўважлівасц­і і пільнасці.

– Што найбольш цэніце ў людзях?

– Прыстойнас­ць, праўдзівас­ць і дабрыню. А яшчэ пачуццё гумару: у некаторых сітуацыях трэба ўмець пасмяяцца з сябе.

– Што адчулі, калі даведаліся, што ваш партрэт занесены на раённую Дошку гонару?

– Я не публічны чалавек і не люблю празмернай увагі да сябе. А калі даведалася аб занясенні на Дошку гонару, была ў шоку. Чаму я?! За што?! І не такія ў нас ужо паказчыкі добрыя былі. А так, канешне, прыемна, што пра нас помняць і нашу работу заўважаюць. Лічу, што гэта не столькі мая заслуга – а калектыву: ад намаганняў кожнага працаўніка залежыць работа ўсяго комплексу.

Зімой спакайней: работы значна менш, таму доўгія зімовыя вечары Валянціна прысвячае чытанню, і ў такія моманты ловіць сябе на думцы: знайшла сваё месца ў жыцці.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus