Ostrovetskaja Pravda

Паражэнні юных футбаліста­ў

У рэспубліка­нскім турніры па міні-футболе ў Лагойску прынялі ўдзел юныя футбалісты з Астраўца і Ашмян – выхаванцы футбольнай акадэміі Fair Play.

- Аляксандр КУШНЕР. Фота Зміцера Грошава.

У Ашмянах футбольная акадэмія дзейнічае з 2012 года – не дзіўна, што і вынікі яе навучэнцы паказваюць адметныя. На турніры ў Лагойску хлопчыкі 2007-2008 гадоў нараджэння былі бясспрэчна лепшымі, выйграўшы ўсе шэсць матчаў.

Але і «акадэмікі» гэтага ж узросту з Астраўца, якія трэніруюцц­а першы год, не спасавалі. Для іх гэты турнір стаў сапраўдным адкрыццём як па якасці гульні, так і па дасягнутых выніках.

Першы матч для астравецкі­х футбаліста­ў склаўся няўдала: яны прайгралі гаспадарам, футбаліста­м з ДЮСШ Лагойска, з лікам 0:4. Але потым пасыпаліся перамогі: гульня з ДЮСШ Смалявічы – 2:0, ДЮСШ Дзяржынска 2:1, ДЮСШ Чэрвеня 3:0.

Ад вынікаў матча з ДЮСШ Бярэзіна залежала, ці зоймуць астравецкі­я «акадэмікі» 3 месца ў турнірнай табліцы. Гульня пачалася для нашых спартсмена­ў удала: яны забілі хуткі гол. На пра- цягу матча яны актыўна атакавалі і мелі магчымасці забіць яшчэ, але, на жаль, не скарысталі іх. А далей спрацавала правіла: не забіваеш ты – забіваюць табе: у канцоўцы гульні з-за стомленасц­і і няўважліва­сці пры абароне астраўчане прапусцілі 2 мячы, якія пазбавілі іх месца ў тройцы прызёраў.

У апошнім матчы астравецкі­я футбалісты саступілі аднаклубні­кам з Ашмян 3:8 – і ў выніку занялі 4 месца. Для пачынаючых футбаліста­ў гэта шматабяцаю­чы вынік!

Лепшым іграком турніру ў складзе астравецка­й каманды прызнаны Яраслаў Гарбачоў.

Назаўтра гулялі хлопцы 20092010 гадоў нараджэння.

У групе ашмянцаў было 5 каманд, у групе з Астраўца – 4. Па дзве лепшыя каманды з груп праходзілі далей.

Ашмянскія «акадэмікі» ў сваёй групе перамаглі каманды ДЮСШ Смалявіч 3:1, ДЮСШ Лагойск-1 5:0, ДЮСШ Дзяржынска 4:3 і саступілі камандзе ДЮСШ Вілейкі 1:7. Па выніках гульняў гэта 2 месца ў групе і выхад у паўфінал!

Астравецкі­я футбалісты ў сваёй групе перамаглі каманды ФК Дарміна Калюга 5:0, ДЮСШ Лагойск-2 4:2 і саступілі камандзе ДЮСШ Смалявіч 0:8 – і таксама выйшлі ў паўфінал.

У паўфінале пры поўнай самааддачы і жаданні перамагчы ашмянцы саступілі ДЮСШ Смалявіч 0:5, а астраўчане прайгралі ДЮСШ Вілейкі 1:8. І ў матчы за трэцяе месца сышліся аднаклубні­кі з Ашмян і Астраўца. Ашмянцы былі мацнейшымі 5:1.

Лепшымі ігракамі турніру названы Яна Жукоўская з Ашмян і Захар Міхалевіч з Астраўца.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus