Дабра­чын­на­сць на та­та­мі

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Ма­ры­на МАЦКЕВіЧ. [email protected]

Не толь­кі паз­ма­гац­ца за ме­далі, але і да­лучыц­ца да до­брай спра­вы зма­глі юныя ка­ра­ты­сты спар­ты­ў­на­га клу­ба «Чэм­піён», якія ўд­зель­ні­чалі ў мін­скім Каляд­ным дабра­чын­ным тур­ні­ры па спар­ты­ў­на-ба­явых ад­зі­на­бор­ствах.

Тур­нір пра­вод­зіў­ся ў шо­сты раз і тра­ды­цый­на пра­ход­зіў на пля­цоў­цы Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта фізіч­най куль­ту­ры. Ад­месна­сцю спар­ты­ў­на­га ме­ра­пры­ем­ства ста­ла тое, што ад­на­ча­со­ва тут пра­ход­зілі спа­бор­ніцт­вы па некаль­кіх ві­дах ба­явых ад­зі­на­бор­стваў: ка­ратэ (без­кан­такт­ны стыль), кё­кусін­кай ка­ратэ, та­эк­ван­до, ру­ка­паш­ны бой, гр­эплінг.

Вы­ха­ван­цы СК «Чэм­піён» удзель­ні­чалі ў дабра­чын­ным тур­ні­ры дру­гі раз. Астра­вец­кую ка­ман­ду прад­стаў­ля­лі ча­ты­ры ка­ра­ты­сты – і ўсе яны вяр­нулі­ся да­до­му з ме­да­ля­мі.

Ар­цём Шас­ця­лін­скі стаў пе­ра­мож­цам у ва­га­вой катэ­го­рыі да 55 кілагра­маў. Мікіта Ру­сец­кі і Кан­стан­цін Пятро­віч вы­сту­палі ў ва­га­вой катэ­го­рыі да 65 кілагра­маў. У вы­ніку Мікіта стаў сяр­эбра­ным, а Кос­ця – брон­за­вым пры­зё­рам спа­бор­ніцтва. Брон­за­вы ме­даль за­ва­яваў і Ана­толь Велі­нец, ва­га­вая катэ­го­рыя да 50 кілагра­маў.

Пе­ра­мож­цы і пры­зё­ры тур­ні­ру ат­ры­малі пры­зы ад Мітра­паліта Філар­эта, Па­ч­эс­на­га Пат­ры­яр­ша­га Эк­зар­ха ўсёй Бе­ла­русі. А гро­шы, са­бра­ныя за ўд­зел у Каляд­ным тур­ні­ры, пе­ра­дад­зе­ны на да­па­мо­гу хво­рым дзе­цям псі­ханэўра­ла­гіч­ных інт­эр­на­таў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.