«На спа­тканне я ўця­ка­ла праз ак­но»

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Гу­та­ры­ла Ні­на РЫБіК.

1. Гісто­рыя зна­ём­ства Свят­ла­на:

– Я пас­ля тэхні­ку­ма пра­ца­ва­ла ла­ба­ран­там на Хой­ніц­кім мас­ла­сыр­за­вод­зе, Лё­ня – у кал­га­се на ма­ла­ка­во­зе, ва­зіў да нас ма­ла­ко. Езд­зіў праз на­шу вёс­ку, і я ча­ста прасі­ла, каб ён пад­вёз мяне на ра­бо­ту ці з ра­бо­ты. Так вось раз, дру­гі пад­вёз – а по­тым пра­па­на­ваў ра­зам з’езд­зі­ць на тан­цы. У яго быў ма­та­цы­кл – па тым ча­се больш кру­та, чым сён­ня «БМВ».

На спа­ткан­ні я ўця­ка­ла праз ак­но, хо­ць ка­ва­лер пра гэта і не ве­даў: ма­ма ў мяне, цар­ства ёй ня­бес­нае, стро­гая бы­ла, гу­ля­ць не пус­ка­ла. За­раз я яе ра­зу­мею: мне ж на той час яш­чэ і ва­сям­нац­ца­ці не споўніла­ся… Але ска­жу, за­бя­га­ю­чы на­пе­рад: калі мы па­жанілі­ся, то цеш­ча ў Лёніка бы­ла леп­шым сяб­рам: з ёю ён час­цей раіў­ся, чым са мной. Ма­ці за­ба­ра­ня­ла мне сло­ва яму на­су­перак ска­за­ць, на­ву­ча­ла: «Ён – гас­па­дар, ве­дае, што робі­ць».

Лёнік мне па­даб­аў­ся: пры­го­жы, аку­рат­ны – не ска­жаш, што кал­гас­ны вад­зі­цель: туф­лі за­ў­сё­ды на­чыш­ча­ны, па­го­ле­ны, шта­ны, са­роч­ка ад­пра­са­ва­ныя… Ка­ля­жан­кі мае, ста­лыя жан­чы­ны, у ад­зін го­лас га­ва­ры­лі: «Пры­го­жай буд­зе­це па­рай».

З ле­та мы су­стра­калі­ся – ночы на­вы­лёт на ла­ва­ч­цы сяд­зелі, а ран­кам – на ра­бо­ту… Спа­ла, сто­ячы… І ад­куль сі­лы бралі­ся?

У студ­зені па­жанілі­ся – а ў ве­рас­ні на­рад­зіў­ся наш пер­шы­нец, Дзяніс. Якая гэта бы­ла ра­дас­ць! А ўжо калі на свет з’явіла­ся Анеч­ка, то шчас­цю не бы­ло мя­жы. А некаль­кі га­доў на­зад у нас з'явіла­ся яш­чэ ад­на дач­ка – ня­вест­ка Тац­ця­на.

Ні ра­зу за гэтыя 35 га­доў не паш­ка­да­ва­ла, што мы ра­зам, ні на ка­го ін­ша­га не па­зай­зд­рос­ці­ла.

Га­ды тры на­зад мы па­вян­чалі­ся – калі жанілі­ся, гэта не да­з­ва­ля­ла­ся, а за­раз усвя­дом­ле­на прый­шлі да та­ко­га ра­ш­эн­ня.

Гэта мой ча­ла­век – ад­зі­ны і на ўсё жыц­цё. Ле­анід: – У ар­мію я з кал­га­са пры­зы­ваў­ся. Дэ­ма­білі­за­ваў­ся – на­ду­маў­ся зваль­няц­ца. А мне ран­кам у двор ма­ла­ка­воз прыг­налі: ід­зі, пра­цуй! Стаў ва­зі­ць ма­ла­ко на мас­ла­сыр­за­вод.

А там – ла­ба­рант­ка ма­лад­зень­кая, жва­вая, сім­па­тыч­ная, бы ма­ты­лёк, лё­тае… Па­прасіла­ся, каб пад­вёз да­ха­ты – яна жы­ла ў вёс­цы, праз якую я пра­язд­жаў. Ну, раз пад­вёз, дру­гі. А по­тым ка­жа: па­ча­кай гад­зін­ку, па­куль я за­кон­чу зме­ну. Па­ча­каў… Так вось і да­ва­зіў­ся! (Смя­ец­ца)

За­па­ла яна мне ў ду­шу. На ўсё жыц­цё за­па­ла!

2. Спр­эч­кі і пры­мір­эн­ні Свят­ла­на: – Та­кіх сва­рак, каб вок­ны тр­эс­лі­ся, у нас, на шчас­це, не бы­ло. Калі ба­чу, што ён не ў на­строі, ста­ра­ю­ся ўсміх­нуц­ца, па­жар­та­ва­ць, пе­ра­вес­ці раз­мо­ву на ін­шую тэму. Калі зда­ра­юц­ца ней­кія непры­ем­на­сці – су­па­коі­ць, на­га­да­ць, што гэта – не га­лоў­нае ў жыц­ці, бы­лі б зда­роўе ды лад у сям’і.

А калі непры­ем­най раз­мо­вы не паз­бег­ну­ць, пра­па­ную па­га­ва­ры­ць пра гэта за­ўт­ра, су­па­коіў­шы­ся, – нездар­ма ж ка­жу­ць, што ра­нак мудр­эй­шы за ве­чар. Ле­анід: – Спр­эч­кі ва ўсіх зда­ра­юц­ца, ід­эаль­ныя сем’і толь­кі ў тэлеві­за­ры жы­ву­ць.

У мяне ў гэтым сэн­се мат­чын ха­рак­тар: калі па­сва­рым­ся, я пер­шы ніколі не пады­ду. Мусі­ць, др­эн­на – але не ма­гу інакш.

3. Да­ра­ва­ць?.. Свят­ла­на: – Я б, на­п­эў­на, не змаг­ла да­ра­ва­ць здра­ды ва ўсіх сэн­сах гэ­та­га сло­ва. Нездар­ма на бе­ла­рус­кую мо­ву сло­вы «из­ме­на» і «пре­да­тель­ство» пе­рак­ла­да­юц­ца ад­ноль­ка­ва – здра­да. Усё астат­няе да­ра­ва­ць мож­на. Ле­анід: – Па ма­ла­до­с­ці зда­ва­ла­ся – усё павін­на бы­ць ід­эаль­на, тое да­ра­ва­ць нель­га, а гэтае – немаг­чы­ма.

А з га­да­мі ра­зу­ме­еш: да­ра­ва­ць мож­на і тр­э­ба ўсё. Ёс­ць сям’я – тр­э­ба жы­ць, а не «ко­зы­ры» свае ставі­ць.

4. Як вы­га­да­ва­ць пры­го­жыя «квет­кі жыц­ця»? Свят­ла­на: – Не ве­даю, што на гэтае пы­танне буд­зе ад­каз­ва­ць Лёнік, але я ска­жу, як ёс­ць: вы­ха­ван­нем у на­шай сям’і зай­ма­ла­ся я. Калі бы­ло за што – ка­ра­ла, бы­ва­ла, што і плес­ка­ча ат­рым­лі­валі. І шка­да­ва­ла дзя­цей пас­ля так­са­ма я.

Ба­ць­ка ў нас, як некалі ска­заў пра яго на­чаль­нік, – «го­луб мі­ру». Са­мая вя­лікая па­гро­за ад яго дзе­цям бы­ла «Прыйдзе ма­ма – то ат­ры­ма­е­це». Ле­анід: – Каб хто гэта ве­даў, то др­эн­ных люд­зей уво­гу­ле не бы­ло б!

Ка­жу­ць, сваім прыкла­дам тр­э­ба вы­хоў­ва­ць. Ну вось жы­вы прыклад: у май­го ба­ць­кі ў сям’і ўсе ку­ры­лі, мы, трое яго сы­ноў, не ку­рым, а мой сын цы­гар­эту ўзяў у рукі яш­чэ ў шко­ле – і што мы ні ра­білі, не кі­нуў. Вось вам і ўлас­ны прыклад.

5. Па­ра­ды ма­ла­да­жо­нам Свят­ла­на: – Нех­та ў сям’і паві­нен бы­ць мудр­эй­шы. Калі бу­ду­ць ад­ноль­ка­выя, калі кож­ны пачне сваё «Я» вы­стаў­ля­ць, то бу­ду­ць і спр­эч­кі, і свар­кі, і сям’і не буд­зе.

А са­мае га­лоў­нае, каб бы­лі ўза­е­ма­па­ра­зу­менне і ка­ханне. Ле­анід: – Ну як там на вя­сел­лях звы­чай­на га­во­ра­ць? Ка­ха­ць ад­зін ад­на­го, па­ва­жа­ць, састу­па­ць. Ба­ць­коў не за­бы­ва­ць – і не толь­кі ў дзень іх зар­пла­ты ці пен­сіі. (Смя­ец­ца)

І ўсё гэта – правіль­на.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.