Аляк­сандра Ра­ма­ноўская – чэм­піён­ка све­ту па фры­стай­лу

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Воль­га ХАЦЯНОВіЧ. [email protected]

Вя­лікі спорт аса­цы­іру­ец­ца ў мяне з моц­ны­мі эмо­цы­я­мі, пры­чым не толь­кі і не столь­кі са­міх спартс­ме­наў, коль­кі ба­лельш­чы­каў. Спорт аб’яд­но­ў­вае сем’і, збірае сяброў, на­кіроў­вае дум­кі ў ад­ным на­прам­ку і пры­му­шае ў ад­ным агуль­ным па­ры­ве кры­ча­ць, хвар­э­ю­чы «за свай­го», да сі­па­ты ў гор­ле…

Ма­лень­кая Бе­ла­русь на спар­ты­ў­най кар­це све­ту гляд­зіц­ца год­на. Мож­на на­ват ска­за­ць, яна – вя­лікая ма­лай­чы­на. І ўд­вая ма­лай­чы­на кож­ны бе­ла­рус­кі спартс­мен, на­ват калі ён не пры­нёс у скар­бон­ку сва­ёй краі­ны чар­го­вы ме­даль. Ён ма­лай­чы­на ўжо та­му, што ад­ной­чы змог вы­лучыц­ца з шэрай ма­сы здоль­ных да спор­ту канды­да­тур, прай­с­ці не ад­зін дзя­ся­так ад­бо­рач­ных эта­паў, справіц­ца з эмо­цы­я­мі і вый­с­ці на «су­свет­ны» старт. На­ват уяві­ць цяж­ка, коль­кі сіл укла­да­ец­ца, вы­ві­хаў упраў­ля­ец­ца, коль­кі по­ту і слёз пралі­ва­ец­ца для та­го, каб мы, бе­ла­рус­кія ба­лельш­чы­кі, уба­чы­лі свай­го спартс­ме­на ся­род леп­шых прад­стаўнікоў са­мых моц­ных краін све­ту.

Каб асіп­ну­ць ад эмо­цый, ба­лельш­чы­ку дастат­ко­ва 60 хвілін. Каб у некаль­кіх се­кун­дах па­ка­за­ць усё, што до­ры­ць яму гэтыя эмо­цыі, спартс­ме­ну патр­эб­ны га­ды.

…Схі­ляю га­ла­ву пе­рад Мак­сі­мам Мір­ным, Аляк­сандрай Ге­расі­ме­няй, Вік­то­ры­яй Аза­ран­ка, Ан­то­нам Куш­нірам, Дар’яй До­мра­ча­вай і ін­шы­мі бе­ла­рус­кі­мі спартс­ме­на­мі. Хтось­ці з іх ужо па­кі­нуў вя­лікі спорт, нех­та пра­ця­г­вае кар’еру, ад­нак кож­ны з іх да­сяг­нуў… не, не за­ла­то­га п’едыс­та­лу, да­клад­ней не толь­кі яго – а неча­га боль­ша­га: іх ве­дае і на іх раў­ня­ец­ца на­ша мо­ладзь – ак­ты­ў­ная, ста­ран­ная, мэта­на­кіра­ва­ная. Та­кая, як на­вас­пе­ча­ная чем­піён­ка све­ту фры­стай­ліст­ка Аляк­сандра Ра­ма­ноўская.

Ця­пер Са­ша так­са­ма НА­ША, па-са­праўд­на­му! Та­му што не про­ста апраў­да­ла над­зеі Бе­ла­русі. Яна ўз­ня­ла на­цы­я­наль­ны дух бе­ла­ру­саў, які, хо­ць мы ў гэтым і не прызна­валі­ся ад­зін ад­на­му, усё ж пахіс­нуў­ся пас­ля ра­ш­эн­ня Да­шы До­мра­ча­вай скон­чы­ць спар­ты­ў­ную кар’еру.

…І я ве­ру: на­ша Са­ша аба­вяз­ко­ва буд­зе, як на­ша Да­ша – леп­шай!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.